ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 28 верасня 2023
Мінск Ясна +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 мая 2023, 16:51

Праваахоўнікі расказалі, як кібермахляры ўцягваюць дзяцей у злачынствы

Фота з архіва
Фота з архіва

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Дзмітрый Мялешка на прэс-канферэнцыі расказаў, як кібермахляры ўцягваюць падлеткаў у злачынную дзейнасць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У прыватнасці, непаўналетнія ажыццяўляюць узлом акаўнтаў у сацыяльных сетках і прадастаўляюць даныя трэцяй асобе. Акрамя таго, яны становяцца кур'ерамі ў тэлефонных махляроў. "Схема простая: падлеткі рэгіструюцца ў тэлеграм-канале, знаходзяць групу, дзе атрымліваюць пэўныя інструкцыі і адпраўляюцца па патрэбным адрасе, забіраюць грашовыя сродкі", - расказаў Дзмітрый Мялешка, дадаўшы, што дзеці згаджаюцца на гэта, таму што хочуць зарабіць, прычым хутка і шмат.

Ён нагадаў аб крымінальнай адказнасці за махлярства (санкцыя - да 10 гадоў пазбаўлення волі) і парэкамендаваў дарослым сачыць за тым, чым займаюцца дзеці, каб уберагчы іх ад магчымых наступстваў незаконнага бізнесу ў інтэрнэце.

Начальнік упраўлення па проціборстве кіберзлачыннасці галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксей Новаш у сваю чаргу расказаў аб новых відах махлярства. Так, толькі ў Мінску за чатыры месяцы бягучага года зарэгістравана каля 2 тыс. злачынстваў, звязаных з інфармацыйна-камунікацыйнымі тэхналогіямі.

"Акцэнт перамяшчаецца на злачынныя дзеянні, звязаныя з сістэмай абароны даных: вішынг і фішынг. Такія злачынствы сталі з'яўляцца з другой палавіны 2020 года, асабліва масава - у 2021 годзе. Размова ідзе аб званках "ілжэбанкіраў", якія паведамляюць аб крадзяжах з рахунку або аб тым, што бярэцца крэдыт; ахвяры прапануюць паўдзельнічаць у пэўных аперацыях, звязаных з выкрыццём нядбайных супрацоўнікаў банка. Фішынг - гэта стасункі праз інтэрнэт і вывад на фальшывыя сайты, дзе прапануецца праводзіць плацяжы", - адзначыў Аляксей Новаш.

Ён падкрэсліў, што ўсе кібермахлярствы пабудаваны на метадах сацыяльнай інжынерыі. Ідзе псіхалагічнае ўздзеянне на свядомасць. Махляры апелююць да пачуцця страху, перажыванняў за сваякоў, жаданняў лёгкай нажывы. Грамадзянам прапануюць паўдзельнічаць у інтэрнэт-віктарынах, запоўніць анкеты. Акрамя таго, часта замест брэндавых тавараў, за якія людзі заплацілі, ім аддаюць падробку. Рэкамендуецца быць уважлівымі і пры выбары турпаездкі, каб не застацца без адпачынку і грошай.

"Асноўная ўмова для поспеху кібермахлярства - асабістая бесклапотнасць, - сказаў Аляксей Новаш. - Трэба правільна ацэньваць сітуацыю, прадумваць свае дзеянні".

На прэс-канферэнцыі нагадалі, што па 1 чэрвеня ў рэспубліцы праходзіць прафілактычная акцыя "Дэкада кібербяспекі "Кібердзеці". Праваахоўнікі інфармуюць аб метадах і спосабах падману, правілах бяспечных паводзін у сацсетках і месенджарах, расказваюць дзецям, як абараніцца ад кібербулінгу, грумінгу і секстынгу. Абяцаныя арганізатарамі злачынных схем беспакаранасць і ананімнасць - толькі хітрасці, якія не маюць нічога агульнага з рэчаіснасцю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі