ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 8 жніўня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 красавіка 2016, 19:09

Працэдуру рэгістрацыі інтэрнэт-рэсурсаў у Беларусі плануецца спрасціць

19 красавіка, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. У Беларусі плануецца спрасціць працэдуру рэгістрацыі інтэрнэт-рэсурсаў, паведаміла сёння начальнік упраўлення электрасувязі Мінсувязі Вольга Федарэева ў час круглага стала "Рэгуляванне галіны электрасувязі", які прайшоў у час выстаўкі "ТІБО-2016", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Працэдуру рэгістрацыі інтэрнэт-рэсурсаў плануецца спрасціць, адпаведныя змяненні ва ўказ нумар 60 цяпер праходзяць завяршальную стадыю ўзгаднення ў зацікаўленых дзяржорганах", - адзначыла Вольга Федарэева.

Прапануецца ўнесці змяненні ў частцы рэгістрацыі ў нацыянальных зонах .by і .бел. "Сёння ўсе рэсурсы рэгіструюцца ў БелДІЭ. Пры гэтым рэсурсы зоны .бел і .by яшчэ рэгіструюцца ў органах, падведамных ААЦ. Атрымліваецца двайная рэгістрацыя, і плаціць карыстальнік таксама вымушаны двойчы", - расказала начальнік упраўлення электрасувязі.

Прапануецца пакінуць рэгістрацыю рэсурсаў у нацыянальным сегменце інтэрнэту ў веданні ААЦ, а ўсе астатнія рэсурсы будуць рэгістравацца ў БелДІЭ.

Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "ТІБО-2016" праходзіць у Мінску з 19 па 22 красавіка. У ёй прымаюць удзел больш як 100 кампаній з 18 краін (Беларусь, Расія, Украіна, Казахстан, Азербайджан, Літва, Латвія, Польшча, Чэхія, Германія, Фінляндыя, Швецыя, Вялікабрытанія, Турцыя, Кітай, Рэспубліка Карэя, Японія, ЗША).

Выстаўка "ТІБО" праходзіць у час міжнароднага спецыялізаванага форуму па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО-2016".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі