1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб ацэнцы дзеянняў падсістэм надзвычайных сітуацый па ліквідацыі наступстваў урагану расказаў на пасяджэнні Камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў, якое адбылося ў Рэспубліканскім цэнтры кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Сівак, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Наша сённяшняе пасяджэнне ставіць перад сабой пытанні ацэнкі дзеянняў падсістэм надзвычайных сітуацый. У першую чаргу рэгіянальных і галіновых падсістэм. Ёсць пытанні, над якімі нам неабходна працаваць. Гэта ўсё будзе адлюстравана ў пратаколах пасяджэння", - сказаў Анатоль Сівак.
Намеснік прэм'ер-міністра падкрэсліў, што неабходна ацаніць, як сістэма забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва гатова да прыняцця ўдараў стыхіі. "Мы павінны зрабіць высновы. Асноўная задача сённяшняга мерапрыемства - правесці работу над памылкамі і максімальна нівеліраваць наступствы надзвычайных сітуацый у будучым", - адзначыў Анатоль Сівак.

Віцэ-прэм'ер сказаў, што з першага дня стыхіі ацэньваліся тэхнічныя нормы, у тым ліку ў будаўніцтве. "Галоўная праблема - гэта лініі 330 кВ, якія з-за падзення агульнай апоры былі выведзены са строю. У сувязі з гэтым ужо вызначаны нормы, якія неабходна памяняць", - падкрэсліў намеснік прэм'ер-міністра.-0-