Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 жніўня 2020, 16:57

Прашу беларусаў не дапускаць вайны - перасяленка з Луганска

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мірнай Беларусі стала страшна амаль як у Луганску. Такім меркаваннем з журналістамі падзялілася інструктар-метадыст фізічнай рэабілітацыі Рэспубліканскага рэабілітацыйнага цэнтра дзяцей-інвалідаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Вікторыя Дутчак, якая прыехала ў Беларусь з-за ваенных дзеянняў на тэрыторыі роднага Луганска. Яна заклікала беларусаў да міру і заканчэння пратэстаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Я прыехала ў мірную краіну. Тое, што цяпер адбываецца, - гэта кашмар. Я прашу ўсіх, асабліва маці, каб не пускалі туды дзяцей, бераглі мір і не дапускалі вайны. У нас усё пачыналася так: мірныя акцыі, а потым паляцела ўсё. Пачатак быў у Кіеве, мы толькі па тэлевізары глядзелі. Проста працавалі, у нас у Луганску ўсё было спакойна. І мы не разумелі, што адбываецца. У шоку былі, калі глядзелі тэлевізар. А потым бомбы паляцелі на Луганск, - эмацыянальна выказалася Вікторыя Дутчак. - Гэта быў жах. Я ратавала свайго сына, везла сюды".

Жанчына папрасіла беларусаў не выходзіць ні на якія акцыі. "Калі ты незадаволены, ну, напішы, чым ты незадаволены", - лічыць перасяленка з зоны канфлікту.

Разам з сынам Вікторыя Дутчак пераехала з Луганска ў Беларусь у 2015 годзе, на радзіме ж засталіся маці, іншыя сваякі. Выбар краіны яна растлумачыла проста: спакой і незалежнасць. Жыла ў далёкіх сваякоў, шукала работу ў паліклініках, але там прапаноўвалі толькі месца медсястры. А ў Вікторыі Дутчак быў за плячамі вопыт работы ў рэабілітацыйным цэнтры інструктарам-метадыстам. Выпадкова яна даведалася пра рэспубліканскі цэнтр, дзе спецыяліст яе кваліфікацыі якраз быў патрэбны. "Мяне адразу ўзялі на работу па спецыяльнасці, прынялі ў сваю сям'ю, - з удзячнасцю адзначыла яна. - Спецдазвол быў бясплатны. І сына майго ўзялі вучыцца бясплатна ў каледж, далі інтэрнат яму. А я здымала кватэру. У 2018 годзе выйшла замуж. І ў нас усё добра".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі