Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 студзеня 2023, 11:09

"Прарыўныя адкрыцці адбываюцца на мяжы парадоксу". Маладая вучоная аб важнасці ўмення адыходзіць ад шаблонаў

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вучоная Кацярына Кобец доўга і з захапленнем можа расказваць аб малекулярнай генетыцы. Паколькі, на яе думку, менавіта за гэтай навукай будучыня.

"Яна цяпер развіваецца хуткімі тэмпамі, але ўсё роўна пакуль больш падобна да прорвы, у якой тоіцца шмат нязведанага", - адзначае Кацярына Кобец.

Асабіста ёй цікава спадчынная схільнасць чалавека да аднаго з самых распаўсюджаных захворванняў стагоддзя - астэапарозу. Пры гэтым захворванні скелет становіцца слабым: косці схільны да пераломаў нават пры невялікіх траўмах. Астэапароз называюць "ціхай эпідэміяй" ХХІ стагоддзя і цяпер яго выяўляюць у двух з трох беларусаў пасля 50-60 гадоў.

За 10 гадоў Кацярына правяла шмат даследаванняў на гэту тэму. Іх вынікі апублікаваны ў многіх навуковых часопісах, у тым ліку за мяжой. Нядаўна яна выступіла на Расійскім кангрэсе па астэапарозе і заняла першае месца ў конкурсе маладых вучоных.

Што аб "ціхай эпідэміі" за доўгія гады работы зразумела Кацярына Кобец, якія парады яна дае тым, хто хоча надоўга захаваць косці трывалымі, і якім нечаканым хобі аддае ўвесь свой вольны час - аб гэтым вучоная расказвае ў праекце "Беларусы ў кадры".

Кожны тыдзень у газеце "7 дней" і на сайце БЕЛТА мы глядзім на свет вачыма простых беларусаў, якія шчыра любяць сваю справу, сям'ю і краіну. Усе нашы героі ўнікальныя, але іх аб'ядноўае адно - вернасць сабе і зямі, дзе яны жывуць.-0-

Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі