Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 снежня 2019, 19:33

Прапановы наконт праекта новага пераліку ліцэнзуемых медпрацэдур можна выказаць па 12 снежня

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект пастановы Савета Міністраў "Аб зацвярджэнні пераліку працэдур (даследаванняў, маніпуляцый), якія адносяцца да работ і паслуг, што складаюць ліцэнзуемую медыцынскую дзейнасць" вынесены на грамадскае абмеркаванне. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Арганізатарам грамадскага абмеркавання выступае Міністэрства аховы здароўя. Заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 2 па 12 снежня.

Як паведамлялася, праект пастановы падрыхтавала Міністэрства аховы здароўя ў адпаведнасці з планам мерапрыемстваў па рэалізацыі ўказа ад 2 верасня 2019 года нумар 326 "Аб удасканаленні ліцэнзавання". Да распрацоўкі дакумента былі прыцягнуты спецыялісты профільных кафедраў БелМАПА і практычнай медыцыны.

Пералік удакладнілі па працэдурах (маніпуляцыях), каб выключыць дваякае трактаванне і далейшыя судовыя разборы. Для спрашчэння атрымання ліцэнзіі асобныя пазіцыі прадубліраваны ў раздзеле фізіятэрапіі і касметалогіі. Гэта дасць магчымасць арганізацыям прыватнай формы ўласнасці фарміраваць штат супрацоўнікаў са спецыялістаў у залежнасці ад профілю аказваемых імі паслуг.

Па шэрагу працэдур (механічны апаратны масаж, гідрабальнеатэрапія, бачнае інфрачырвонае апрамяненне, бескантактавы гідрамасаж, апаратная тэрматэрапія, аплікацыі парафіну, галатэрапія, спелеаклімататэрапія, пілінг) дадзены ўдакладненні (азначэнні) умоў, пры якіх яны не будуць адносіцца да ліцэнзуемага віду дзейнасці. Усе гэтыя працэдуры і раней уваходзілі ў пералік, аднак адсутнічалі ўмовы, пры якіх не патрабуецца іх ліцэнзаванне.

Асобным пунктам выдзелена лазерная эпіляцыя. Гэтыя паслугі заўсёды былі медыцынскімі, дзейнасць, звязаная з іх прадастаўленнем, ліцэнзавалася ў Міністэрстве аховы здароўя. Акрамя таго, у праекце знайшлі адлюстраванне пытанні ліцэнзавання лячэбнага масажу.

Як паказвае дзесяцігадовая практыка работы па ліцэнзаванні медыцынскай дзейнасці, выпадкі нанясення шкоды здароўю пры аказанні медпаслуг спецыялістамі без медадукацыі не з'яўляюцца адзінкавымі. Часцей за ўсё размова ідзе аб аказанні няякасных паслуг па масажы, паслуг салярыяў, лазернай эпіляцыі. У той жа час сучасныя магчымасці аказання меддапамогі ўдасканальваюцца, з'яўляюцца новыя тэхналогіі, якія патрабуюць новых нарматыўных дакументаў па іх прымяненні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі