Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 кастрычніка 2020, 09:29

Прапановы моладзі перададзены ў аргкамітэт Усебеларускага народнага сходу - Варанюк

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прапановы моладзі перададзены ў аргкамітэт Усебеларускага народнага сходу. Аб гэтым расказаў першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ, член Савета Рэспублікі Дзмітрый Варанюк у інтэрв'ю праграме "Тыдзень" на тэлеканале СТБ, паведамляе БЕЛТА.

Паводле яго слоў, форум "Беларусь - гэта мы" ўжо аб'яднаў амаль 15 тыс. маладых людзей па ўсёй краіне. "Моладзь магла выказаць сваё бачанне, унесці любую прапанову. Такіх прапаноў паступіла вельмі шмат, мы іх акумулявалі і перадалі ў аргкамітэт Усебеларускага народнага сходу", - сказаў Дзмітрый Варанюк.

Ён таксама адзначыў значнасць дыялогавых пляцовак. "Там абмяркоўваюцца не толькі змяненні ў Канстытуцыю, але і ўсе сферы жыццядзейнасці. Усе прапановы будуць перадавацца ў аргкамітэт Усебеларускага народнага сходу. Дзверы былі адкрыты, і многія з альтэрнатыўным пунктам гледжання прыйшлі, але многія і не прыйшлі, проста праігнаравалі", - адзначыў першы сакратар ЦК БРСМ.

Ён звярнуў увагу, што прапановы можна выказваць і праз інтэрнэт дзякуючы ўнікальнай маладзёжнай платформе "Рух наперад".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі