Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 чэрвеня 2016, 09:45

Прапанова аб надбаўцы да пенсіі людзям старэйшым за 90 гадоў будзе разгледжана - Шчоткіна

24 чэрвеня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. Прапанова аб устанаўленні асобнай надбаўкі да пенсіі людзям ва ўзросце старэйшым за 90 гадоў будзе разгледжана. Аб гэтым паведаміла журналістам міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр праінфармавала, што на гарачую лінію Усебеларускага народнага сходу паступілі прапановы аб устанаўленні надбаўкі да пенсіі доўгажыхароў, а таксама аб увядзенні льгот для такой катэгорыі, як дзеці вайны. Мар'яна Шчоткіна адзначыла, што першае пытанне будзе разгледжана. Што датычыцца другога пытання, то тым, хто звярнуўся, быў дадзены адказ, што пашырэнне катэгорый грамадзян, якім прадаўстаўляюцца льготы, не плануецца.

Мар'яна Шчоткіна нагадала, што з 1 студзеня 2012 года ў Беларусі ўстаноўлена штомесячная дадатковая мэтавая даплата да пенсій непрацуючых пажылых грамадзян, яна дыферэнцыруецца па ўзроставых катэгорыях і прывязана да мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце (гэты нарматыў складае 25 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва). Памер даплаты для людзей ва ўзросце 80 гадоў і старэйшым 100 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце, для людзей ва ўзросце ад 75 да 80 гадоў - 75 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце.

Законам Беларусі ад 17 красавіка 1992 года "Аб ветэранах" устаноўлены катэгорыі грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў Вялікай Айчыннай вайны. Прававы статус іншым катэгорыям грамадзян, што пацярпелі ў гады ВАВ, у тым ліку дзецям вайны, заканадаўствам не ўстаноўлены. Унясенне змяненняў і дапаўненняў у заканадаўства па пашырэнні льготных катэгорый грамадзян не прадугледжваецца.

Паводле слоў міністра, у рэспубліцы пражываюць каля 1 млн чалавек ва ўзросце 70 гадоў і старэйшым, якія перажылі Вялікую Айчынную вайну. Дзяржава ў межах існуючых фінансавых магчымасцей аказвае дадатковую падтрымку старэйшаму пакаленню.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі