Сцяг Чацвер, 12 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 снежня 2024, 10:36

Прапаноўвалі 100 тыс. еўра. Няўдачная спроба польскіх спецслужбаў завербаваць беларускага дыпламата ў Малдове

Скрыншот відэа
Скрыншот відэа
11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Польскія спецслужбы пацярпелі няўдачу пры спробе за 100 тыс. еўра завербаваць беларускага дыпламата ў Малдове. Аб гэтым расказалі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Як было заяўлена ў тэлеэфіры, вербаваць дыпламата спрабаваў Марцін Грабовіч - ураджэнец горада Слупск. Пасля заканчэння ўніверсітэта прыняты на службу ў Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы. Асноўныя напрамкі работы - Расія, Беларусь і Украіна. Далей паступіў на службу ў Агенцтва разведкі Польшчы. Скончыў курсы па баявой падрыхтоўцы ў Ізраілі. Працаваў пад прыкрыццём у МЗС Польшчы па лініі падраздзялення дыпламатычнай бяспекі. Кіраваў рэгіянальнай рэзідэнтурай у Літве і Латвіі. З канца 2021 года да гэтага часу - афіцыйны прадстаўнік Агенцтва разведкі Польшчы ва Украіне. Мае воінскае званне палкоўнік.

Грабовіч прапанаваў беларускаму дыпламату сустрэцца ў адным з рэстаранаў Кішынёва. Там ён паведаміў, што ў яго ёсць падарунак, але ён забыў яго ў гасцініцы. Далей паляк запрасіў дыпламата ў нумар, дзе дастаў з сумкі 100 тыс. еўра купюрамі па 100 еўра. Затым да размовы далучыўся яго калега, які назваўся Паўлам Новакам і таксама прадстаўніком Агенцтва разведкі Польшчы. Сваіх "вярбоўшчыкаў" дыпламат зняў на камеру мабільнага тэлефона.

Як стала вядома, палякі зарэзервавалі нумары ў гасцініцы з панядзелка па пятніцу. Аднак ужо на наступны дзень пасля няўдачнай вярбоўкі зніклі пасля абеду. Не здалі нават ключы на рэсэпшэн.

МЗС Беларусі ў сувязі з гэтай сітуацыяй растлумачыла, што ў адрас Польшчы падрыхтавана нота, магчымы і іншыя крокі.

"З пункту гледжання права як унутранага, так і міжнароднага гэта абуральны інцыдэнт. Парушаецца шэраг норм унутранага заканадаўства. Парушаецца шэраг міжнародных правіл. Прама парушаюцца нормы Венскай канвенцыі аб дыпламатычных і консульскіх зносінах. Спроба аказання націску або вярбоўкі дыпламата, паверце, прытым такая нахабная і адкрытая, нават за гранню права, правіл прыстойнасці нармальных цывілізаваных міждзяржаўных зносін. Гэта не можа застацца без рэакцый. З нашага боку падрыхтавана ўжо адпаведная нота ў адрас польскага боку. Лічу, будуць і шэраг іншых крокаў, над якімі мы самым сур'ёзным чынам думаем. Уся адказнасць за наступствы такіх дзеянняў ляжыць на польскім боку", - падкрэсліў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі