Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 сакавіка 2021, 09:17

Прамвытворчасць вакцыны "Спадарожнік V" плануюць пачаць у Беларусі ў канцы сакавіка

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прамысловую вытворчасць вакцыны "Спадарожнік V" плануюць пачаць у Беларусі ў канцы сакавіка. Аб гэтым расказаў намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Чараднічэнка ў інтэрв'ю праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"26 лютага выпушчана першая партыя - 15 тыс. ампул, якія цяпер у інстытуце імя Гамалеі (Расія) праходзяць экспертызу на ўстойлівасць, эфектыўнасць і г.д. З 30-31 сакавіка мы пачнём ужо вырабляць вакцыну. Па плане - 500 тыс. доз штомесяц. Гэта даволі вялікія аб'ёмы", - сказаў Дзмітрый Чараднічэнка.

Паводле яго слоў, самае галоўнае - насыціць айчынны рынак. "У першую чаргу размова ідзе аб вакцынацыі насельніцтва нашай краіны. Калі з'явіцца магчымасць для экспарту вакцыны, будзем пастаўляць яе за мяжу. У прыватнасці, гэта прадугледжана дагаворам", - адзначыў намеснік міністра.

Што датычыцца рынку лякарстваў у Беларусі, то амаль палова аб'ёму і ў грашовым выражэнні, і ў колькасці ўпаковак - прэпараты айчыннай вытворчасці. "Самая вялікая іх доля знаходзіцца ў шпітальным сектары, меншая - у рознічным. Дзякуючы таму, што мы маем уласную фармацэўтычную вытворчасць, мы паспяхова справіліся з першай хваляй пандэміі, а цяпер спраўляемся з другой", - растлумачыў Дзмітрый Чараднічэнка.

Ён расказаў, што лекавыя прэпараты ў 2020 годзе пастаўляліся ў 31 краіну, пачынаючы ад блізкага замежжа і заканчваючы Паўночнай і Паўднёвай Амерыкай. "Увайсці на рынак іншай краіны, іншага кантынента - гэта даволі складана. Гэта і часавы фактар, і грашовы, але яно таго варта", - дадаў намеснік міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі