Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 сакавіка 2018, 14:14

Прамая лінія аб парадку адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў пройдзе ў прэс-цэнтры БЕЛТА

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прамая тэлефонная лінія газеты "7 дней" па пытаннях, звязаных з рэалізацыяй указа нумар 463 "Аб удасканаленні парадку адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў", пройдзе ў прэс-цэнтры БЕЛТА 16 сакавіка з 11.00 да 12.00.

Указ адмяняе абмежаванні спосабаў эксплуатацыі і паляпшэння аб'ектаў нерухомай маёмасці, размешчаных на тэрыторыі перспектыўнага развіцця населеных пунктаў. У прыватнасці, да прыняцця рашэння аб маючым адбыцца адабранні зямельных участкаў для дзяржаўных патрэб грамадзяне будуць мець права рэканструяваць прыналежныя ім жылыя дамы з павелічэннем іх плошчы, а таксама ўзводзіць гаспадарчыя пабудовы на прыдамавой тэрыторыі нават у тых выпадках, калі горадабудаўнічай дакументацыяй намечаны знос сядзібнай жылой забудовы.

Як на практыцы будуць рэалізоўвацца нормы ўказа, чытачам газеты і наведвальнікам сайта БЕЛТА растлумачаць намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Арцём Уладзіміравіч Юшкевіч і начальнік упраўлення землеўпарадкавання Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Сяргей Васільвіч Кастроў.

Пытанні можна задаваць ужл цяпер на сайце БЕЛТА www.belta.by ў раздзеле "АНЛАЙН-КАНФЕРЭНЦЫЯ", а таксама 16 сакавіка з 11.00 да 12.00 па тэлефоне (017) 327-24-47. Адказы будуць апублікаваны ў газеце "7 дней" і на сайце БЕЛТА.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі