ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 27 кастрычніка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 верасня 2020, 18:04

Пракуроры Мінска сустрэліся з навучэнцамі, студэнтамі і выкладчыкамі

Фота з архіва
Фота з архіва

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пракурорскія работнікі Мінска сустрэліся з навучэнцамі, студэнтамі і выкладчыкамі ВНУ, каледжаў, ліцэяў, паведамілі БЕЛТА ў службе інфармацыі гарадской пракуратуры.

Першы намеснік пракурора сталіцы Аляксандр Карповіч наведаў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Ён пагутарыў з прафесарска-выкладчыцкім складам ВНУ, праінфармаваў аб сітуацыі ў горадзе, прынятых мерах па стабілізацыі сітуацыі, адказаў на пытанні педагогаў, паколькі менавіта яны ўдзельнічаюць у выхаванні маладога пакалення. "Размова атрымалася змястоўнай і карыснай для абодвух бакоў", - адзначылі ў службе інфармацыі.

Перад навучэнцамі шэрага каледжаў і ліцэяў выступілі старшы памочнік і памочнік пракурора Мінска Ягор Дарожка і Кацярына Нагорная. Яны расказалі аб найбольш часта ўчыняемых злачынствах і правапарушэннях у маладзёжным асяроддзі, адказнасці за гэта. Абмеркавалі тэму адказных паводзін маладых людзей у актуальных умовах. Пракурорскія работнікі праінфармавалі аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, наступствах удзелу ў незаконных мітынгах, сходах, пікетах. Навучэнцы актыўна задавалі пытанні.

Ягор Дарожка таксама прыняў удзел у семінары-нарадзе для кіраўнікоў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінска. Мерапрыемства прайшло ў камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама. Пракурор адказаў на пытанні адносна бягучай сітуацыі ў сталіцы.

У сустрэчах з маладымі людзьмі задзейнічаны ўсе раённыя пракуратуры Мінска. Арганізаваны сустрэчы з навучэнцамі і студэнтамі ўстаноў агульнай, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай і вышэйшай адукацыі. "Такія сустрэчы - стандартная практыка сталічнай пракуратуры ў пачатку навучальнага года. Асноўная задача - даць навучэнцам і студэнтам неабходную прававую інфармацыю, каб зберагчы іх ад "спакус" новага жыцця, заклікаць думаць аб наступствах", - дадалі ў пракуратуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі