Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 ліпеня 2021, 13:21

Пракуратура ўзбудзіла 4,2 тыс. крымінальных спраў, звязаных з экстрэмізмам і тэрарызмам - Швед

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўзбуджана 4,2 тыс. крымінальных спраў, звязаных з экстрэмізмам і тэрарызмам. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам генеральны пракурор Андрэй Швед пасля даклада кіраўніку дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На сённяшні дзень узбуджана больш за 4200 крымінальных спраў, звязаных з гэтымі антыграмадскімі праяўленнямі. У суды ўжо накіравана 803 крымінальныя справы ў адносінах да 1116 чалавек, разгледжана 704 крымінальныя справы ў адносінах да 955 асоб", - сказаў Андрэй Швед.

Ён падкрэсліў, што пракуроры займаюць прынцыповую пазіцыю, з улікам абставін справы вінаватыя, як правіла, прыцягваюцца да строгай крымінальнай адказнасці. "Гэта звязана ў тым ліку і з рэалізацыяй прынцыпу няўхільнасці адказнасці", - падкрэсліў генеральны пракурор.

Органы пракуратуры прадаўжаюць прымаць меры па ўстанаўленні і вышуку ўсіх асоб, якія ўчынілі такія злачынствы. Андрэй Швед адзначыў станоўчыя вынікі ў гэтым напрамку, у тым ліку выдачу абвінавачаных іншымі краінамі.

У час сустрэчы з кіраўніком дзяржавы Андрэй Швед паведаміў яму ў тым ліку аб расследаванні спробы дзяржаўнага перавароту ў Беларусі ў 2020 годзе. Паводле слоў генеральнага пракурора, у пракуратуры ў наяўнасці бясспрэчная доказная база па гэтых справах. "Следства вядзецца аб'ектыўна, поўна, бесстаронна", - заявіў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі