Фота з архіва
6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч перад пачаткам пасяджэння камісіі па пытаннях аказання дзяржаўнай падтрымкі суб'ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва расказала журналістам аб тым, якую дапамогу аказвае выканкам сярэдняму і малому сталічнаму бізнесу і колькі працэнтаў ад выдзеленай сумы ўжо было асвоена, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт вельмі цесна працуе з суб'ектамі малога і сярэдняга бізнесу, адзначыла Надзея Лазарэвіч. "У Мінску зарэгістравана 49,5 тыс. суб'ектаў, якія вырабляюць і аказваюць паслугі на тэрыторыі горада. Ёсць асобная магчымасць падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу ў выглядзе датацый на набыццё для яго дзейнасці абсталявання праз пакрыццё працэнтнай стаўкі рэфінансавання", - расказала яна.
Любы суб'ект гаспадарання, які зарэгістраваны ў горадзе Мінску, можа падаць заяву на аказанне дзяржпадтрымкі, дзе неабходна растлумачыць, што на гэтыя грошы набываецца і для чаго. Пасля праверкі дакументаў на прадмет адпаведнасці віду дзейнасці, вядзення прыбытковай работы, магчымасці стварэння новых рабочых месцаў дакументы перадаюцца ў камісію. "Ужо на ёй мы вывучаем, абмяркоўваем і прымаем калегіяльнае рашэнне аб аказанні дапамогі. Мы падтрымліваем наш бізнес у выглядзе датацый, субсідый для развіцця яго дзейнасці", - сказала першы намеснік старшыні.
Надзея Лазарэвіч звярнула ўвагу, што дзяржпадтрымка аказваецца на час дзеяння крэдытнага кантракта. "Гэта значыць не трэба кожны год пацвярджаць, ці ёсць у іх крэдытны або лізінгавы кантракт. Калі ён заключаны, напрыклад, на 5 гадоў, то па рашэнні камісіі на працягу 5 гадоў мы будзем падтрымліваць гэты бізнес і дапамагаць яму кампенсаваць працэнты нашым банкаўскім структурам", - падкрэсліла прадстаўнік Мінгарвыканкама.
Спачатку прадпрымальнікі з асцярогай паставіліся да гэтага віду падтрымкі, таму што гэта дадатковая праверка. І яны не хацелі афармляць дакументы. Але актыўнічаць сталі больш, калі практыка зарэкамендавала сябе з часам. "Ёсць суб'екты, якія паўторна заходзяць да нас. Яны купілі абсталяванне і прыходзяць да нас яшчэ раз. Плюс ёсць другі від падтрымкі, калі яны ўдзельнічаюць у міжнародных выстаўках. Мы кампенсуем 50 працэнтаў расходнай часткі на ўдзел у іх. Гэта мера мае стымулюючы характар для таго, каб яны максімальна пашыралі сваю прадукцыю на міжнародных рынках", - растлумачыла Надзея Лазарэвіч.
Паводле яе слоў, гэта практыка-арыентаваная дапамога прадпрымальнікам, каб яны маглі накіраваць вызваленыя рэсурсы на паляпшэнне сваёй гаспадарчай дзейнасці. "За бягучы год гэта пятае пасяджэнне ўжо. Мы выдзелілі рэсурсы па ўзгадненні з нашымі дэпутатамі, сфарміравалі праз бюджэт - на гэты год сума складае Br1 млн. З улікам сённяшняй камісіі (на ёй прымуць рашэнне яшчэ па пяці суб'ектах) аб'ём выдзеленых рэсурсаў будзе складаць 50 працэнтаў. Таму ідзём з добрай тэмпоўкай. Я ўпэўнена, што будзе яшчэ шмат суб'ектаў, якія будуць атрымліваць падтрымку ад горада Мінска і ў далейшым арганізоўваць прыбытковую работу, а таксама ствараць новыя рабочыя месцы", - сказала першы намеснік старшыні.
Важная задача для прадпрымальніка - увайсці ў конкурс. Для гэтага трэба падрыхтаваць адпаведныя дакументы, а таксама своечасова плаціць падаткі, каб не было запазычанасці. "Вядома ж, яго работа павінна быць прыбытковай. Яшчэ адно з абавязацельстваў - абсталяванне павінна быць непасрэдна звязана з яго гаспадарчай дзейнасцю. Калі, напрыклад, умоўна, ён развозіць кветкі, то мы можам падтрымаць яго ў набыцці аўтамабіля для таго, каб ён аказваў гэту паслугу своечасова або пашыраў тэрыторыю сваёй дастаўкі", - звярнула ўвагу Надзея Лазарэвіч.-0-