ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 4 снежня 2021
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 кастрычніка 2021, 18:00

Праграму сумесных дзеянняў па абароне правоў спажыўцоў рыхтуюць у ЕАЭС

Фота з архіва
Фота з архіва

18 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Праграму сумесных дзеянняў у сферы абароны правоў спажыўцоў рыхтуюць у Еўразійскім эканамічным саюзе. Яе праект разгледжаны на пасяджэнні профільнага кансультатыўнага камітэта пад старшынствам члена Калегіі (міністра) па тэхнічным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Віктара Назаранкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

"Камісія сумесна з краінамі ЕАЭС плануе завяршыць падрыхтоўку праекта праграмы і прадставіць яго на разгляд Еўразійскім міжурадавым саветам да канца наступнага года, - сказаў на пасяджэнні Віктар Назаранка. - Рэалізацыя праграмы дасць магчымасць скаардынаваць намаганні краін і камісіі для забеспячэння аднолькавай абароны спажывецкіх правоў грамадзян на тэрыторыі саюза".

Абмеркавана таксама работа па падрыхтоўцы праекта рэкамендацыі, якой плануецца замацаваць адзіныя падыходы ўсіх краін ЕАЭС да вызначэння паняцця "якасць тавараў і паслуг". Асаблівая ўвага была ўдзелена праблематыцы вырашэння спажывецкіх спрэчак у электронным гандлі і перспектывам развіцця механізмаў трансгранічнага ўзаемадзеяння ўпаўнаважаных органаў па абароне правоў спажыўцоў. Акрамя таго, удзельнікі пасяджэння разгледзелі асаблівасці нацыянальнага рэгулявання адносна прымянення мер адміністрацыйнага ўздзеяння за парушэнні правоў спажыўцоў.

"Па выніках абмеркавання сфармуляваны планы па распрацоўцы шэрага дакументаў камісіі, якія прадугледжваюць збліжэнне нацыянальных механізмаў і працэдур абароны правоў спажыўцоў і ўкараненне прынцыпаў добрасумленнай дзелавой практыкі ў мэтах удасканалення механізмаў абароны правоў спажыўцоў на прасторы ЕАЭС", - адзначылі ў прэс-службе.

Пасяджэнне кансультатыўнага камітэта адбылося ў пашыраным фармаце з удзелам прадстаўнікоў Выканаўчага камітэта СНД, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый у сферы абароны правоў спажыўцоў, а таксама бізнесу дзяржаў ЕАЭС, прадстаўнікоў дзяржаў - наглядальнікаў пры ЕАЭС з Кубы і Узбекістана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі