Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Праграма аховы і аднаўлення ясянёвых лясоў распрацоўваецца ў Беларусі

Грамадства 19.06.2018 | 12:10

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праграма аховы і аднаўлення ясянёвых лясоў распрацоўваецца ў Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

На базе Негарэльскага вучэбна-доследнага лясгаса адбыўся семінар, асноўнай задачай якога была выпрацоўка агульных падыходаў да ацэнкі масавых лесапаталагічных працэсаў у ясянёвых лясах Беларусі, дыягностыка іх прычын і абмеркаванне канцэпцыі праграмы абароны і аднаўлення лясоў гэтай каштоўнай фармацыі.

Асноўныя прычыны ўсыхання ясеня на тэрыторыі Беларусі - халаравы некроз, арміларыёзная гніль каранёў і стваловыя гнілі. Першая прыкмета заражэння халаравым некрозам - бурыя плямы на лісці. Як правіла, хвароба не знішчае дрэва, але робіць яго няўстойлівым, напрыклад, перад другаснымі патагенамі, у ролі якіх у Беларусі выступаюць розныя віды апенек.

Некалькі дзесяцігоддзяў таму ў Еўропу з Усходняй Азіі быў выпадкова ўвезены небяспечны фітапатагенны грыб хіменасцыфус, які выклікае паўсюднае пашкоджанне і адміранне галін у ясянёвых насаджэннях. Пазней захворванне ахапіла большую частку арэала ясеня звычайнага. У Беларусі хвароба ўпершыню праявіла сябе ў 2003 годзе, скараціўшы плошчу ясянёвых лясоў больш як напалавіну. Эфектыўных мер процідзеяння праблеме пакуль не выпрацавана.

Загадчык кафедры лесааховы і драўніназнаўства лесагаспадарчага факультэта БДТУ Вячаслаў Звягінцаў на семінары расказаў аб распрацаваных вучонымі ўніверсітэта рэкамендацыях па маніторынгу другаснай прычыны ўсыхання дрэў - арміларыёзнай гнілі - і растлумачыў асаблівасці праграмы павышэння ўстойлівасці, абароны і аднаўлення ясянёвых лясоў, што распрацоўваецца ў краіне.

Вучоныя і лесаводы-практыкі прыйшлі да заключэння аб мэтазгоднасці інвентарызацыі ясянёвых насаджэнняў у Беларусі, каб выявіць устойлівыя папуляцыі ясеня, якія валодаюць каштоўным генетычным матэрыялам для далейшага аднаўлення лясоў.

У рабоце семінара прынялі ўдзел супрацоўнікі Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі, прадстаўнікі БДТУ, установы "Беллесаахова", РУП "Белдзяржлес", лесаводы-практыкі Негарэльскага вучэбна-доследнага лясгаса і вучоныя Эстонскага ўніверсітэта прыродазнаўчых навук.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Лясы Беларусі Лес - адно з самых значных прыродных багаццяў Беларусі. Усе лясы ў рэспубліцы з'яўляюцца выключна ўласнасцю дзяржавы.