Фота з архіва
9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рост захваральнасці на ВРІ чакаецца ў канцы студзеня - пачатку лютага, паведаміла журналістам намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Святлана Нячай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Пацвярджаецца прагноз на рост захваральнасці на рэспіраторныя інфекцыі на канец студзеня - люты. Гэта стандартная сітуацыя, да якой мы вяртаемся ў пасляэпідэмічны перыяд", - сказала Святлана Нячай.
Паводле яе слоў, цяпер Беларусь знаходзіцца ў спрыяльным эпідэміялагічным перыядзе. Захваральнасць у апошні тыдзень на 25 працэнтаў ніжэйшая за ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года. Тэндэнцыя да зніжэння назіраецца на працягу апошніх трох тыдняў.
У структуры ўзбуджальнікаў, якія цяпер выклікаюць захваральнасць на рэспіраторныя інфекцыі, прэваліруюць негрыпозныя вірусы: парагрыпу, адэнавірусы, рэспіраторна-сінцытыяльны вірус, бокавірус. Акрамя таго, прысутнічае бактэрыяльная флора - мікаплазма пнеўманіі.
У Міністэрстве аховы здароўя дадалі, што вакцынацыя супраць грыпу даступна на бясплатнай і платнай аснове. Людзі, якія да гэтага часу не атрымалі вакцынацыю ад грыпу, асабліва тыя, хто належаць да груп рызыкі (дзеці ва ўзросце ад шасці месяцаў да трох гадоў, дзеці ад трох гадоў і дарослыя з хранічнымі захворваннямі і імунадэфіцытнымі станамі, асобы ва ўзросце старэйшыя за 65 гадоў, цяжарныя жанчыны, медыцынскія і фармацэўтычныя работнікі, дзеці і дарослыя, якія знаходзяцца ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжання, работнікі дзяржаўных органаў, якія забяспечваюць бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва), могуць зрабіць прышчэпку ў арганізацыях аховы здароўя па месцы жыхарства.-0-