Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 сакавіка 2020, 13:45

Прафсаюзы ўзмоцняць кантроль за выкананнем гігіенічных норм на прадпрыемствах

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прафсаюзы ўзмоцняць кантроль за выкананнем гігіенічных норм на прадпрыемствах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

"У сувязі з бягучай эпідэміялагічнай сітуацыяй важна, каб кожны чалавек усведамляў адказнасць перад сабой, сваімі блізкімі і калегамі і максімальна выконваў неабходныя правілы гігіены, - адзначылі ў прэс-службе ФПБ. - Павінны быць створаны ўсе неабходныя ўмовы, у тым ліку на працоўных месцах, дзе чалавек праводзіць большую частку дня. Таму прафсаюзы ўзмоцняць кантроль за выкананнем гігіенічных норм на прадпрыемствах для прафілактыкі каранавіруса".

Асаблівую ўвагу ўдзеляць таму, наколькі спраўна працуюць санітарна-бытавыя памяшканні і вентыляцыя, як праводзіцца апрацоўка працоўных месцаў і месцаў агульнага карыстання. Разам з наймальнікамі прапрацуюць пытанне аб карэкціроўцы рэжыму работы прадпрыемстваў і арганізацый, каб выключыць масавае скопішча людзей.

Галіновыя прафсаюзы пры неабходнасці акажуць дапамогу арганізацыям і прадпрыемствам у набыцці дэзынфіцыруючых і абеззаражвальных прэпаратаў. Цяпер праходзіць маніторынг забяспечанасці гэтымі сродкамі.

"Паколькі ў зоне рызыкі ў першую чаргу знаходзяцца людзі пажылога ўзросту, асаблівую ўвагу пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі ўдзеляць пенсіянерам, ветэранам вайны і працы, - падкрэслілі ў прэс-службе. - Прафсаюзныя актывісты пастаянна будуць трымаць з імі сувязь і ў выпадку неабходнасці дапамогуць даставіць прадукты або медыкаменты, а таксама акажуць іншую неабходную дапамогу".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі