21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прафсаюзы па ўсёй краіне праводзяць памятныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Мітынгі-рэквіемы, арганізаваныя ў тым ліку прафсаюзамі, пройдуць у кожным рэгіёне Беларусі. Многія з іх сімвалічна пачнуцца ў 4.00, у той час, калі Германія напала на СССР. Напрыклад, у Віцебскай вобласці памяць загінулых ушануюць на месцах пахаванняў салдат і мірных жыхароў, каля мемарыялаў і абеліскаў. Яшчэ адным знакавым мерапрыемствам вобласці стане гістарычная рэканструкцыя моманту адыходу пагранічнікаў у апошні бой на абарону дзяржаўнай граніцы. Ускладанне кветак да памятных мясцін, народныя акцыі "Запалім свечку разам", патрыятычныя аўтапрабегі і велапрагулкі, тэматычныя дыскусійныя маладзёжныя пляцоўкі - кожная вобласць, кожны яе рэгіён успамінаюць той дзень, які перавярнуў ход усёй гісторыі.
"Безумоўна, фарматы мерапрыемстваў самыя розныя: недзе гэта маштабныя масавыя акцыі, а недзе зусім невялікі калектыў сустрэнецца каля маленькага помніка і ўшануе мінутай маўчання ўсіх тых, хто аддаў сваё жыццё за нашу будучыню пад мірным небам. Фармат не мае значэння, важна, што кожны беларус памятае той дзень. Гісторыю ўжо нельга змяніць, гэта быў страшны час, але гэта наша агульная спадчына, якая служыць напамінам усім нам, што трэба цаніць мір, цаніць усё тое, што ў нас ёсць сёння. У гэтым і ёсць галоўная каштоўнасць захавання гісторыі - наша памяць абараняе ад паўтарэння жахаў мінулага", - адзначылі ў прэс-службе.-0-