Фота ФПБ
9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ХІІІ прафсаюзны форум краін БРІКС прайшоў у Сочы (РФ). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Удзел у форуме ў якасці наглядальнікаў прыняла і дэлегацыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі на чале са старшынёй нацыянальнага прафцэнтра Юрыем Сянько.
У гэтым годзе мерапрыемства праходзіла пад кіраўніцтвам расійскага прафцэнтра пад лозунгам "Умацаванне шматбаковасці для справядлівага глабальнага развіцця і бяспекі".
У рамках праграмы форуму былі заслуханы нацыянальныя даклады прафсаюзных дэлегацый краін - удзельніц БРІКС, адбыліся панэльныя дыскусіі па найбольш актуальных пытаннях развіцця сучаснага свету. Таксама дэлегатамі форуму быў зацверджаны парадак прыёму новых членаў, пасля чаго кіраўнікі дэлегацый новых удзельнікаў - Егіпта, Ірана і Эфіопіі - урачыста падпісалі дакументы аб уступленні ў форум.
У рамках форуму адбыліся сустрэчы кіраўніка беларускай дэлегацыі, старшыні ФПБ Юрыя Сянько з прадстаўнікамі прафцэнтраў з Бразіліі, Егіпта, Кітая, Ірана, Расіі і Узбекістана, а таксама з Генеральным сакратаром Міжнароднай канфедэрацыі арабскіх прафсаюзаў спадаром Джамалем Кадры і Генеральным сакратаром Арганізацыі афрыканскага прафсаюзнага адзінства спадаром Арэзкі Мезхудам.
Па ініцыятыве Федэрацыі Незалежных Прафсаюзаў Расіі 8 верасня адбылася сустрэча прадстаўнікоў прафцэнтраў, краіны якіх з'яўляюцца членамі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС). Нацыянальны прафцэнтр Расіі вылучыў прапанову аб разглядзе магчымасці супрацоўніцтва з ШАС па пытаннях, якія непасрэдна закранаюць інтарэсы чалавека працы, а таксама правядзенні дадатковай анлайн-сустрэчы для абмеркавання далейшых дзеянняў. Бакі выказалі гатоўнасць абмеркавання такой ініцыятывы.-0-