Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 красавіка 2021, 09:22

Прафсаюз накіруе Br31,5 тыс. дапамогі сямі медустановам

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі прафесійны саюз работнікаў аховы здароўя накіруе Br31,5 тыс. бязвыплатнай спонсарскай дапамогі сямі арганізацыям аховы здароўя, паведамілі БЕЛТА ў галіновым прафсаюзе.

Рашэнне аб выдзяленні грашовых сродкаў з Фонду падтрымкі работнікаў арганізацый аховы здароўя, якія ўдзельнічаюць у аказанні медыцынскай дапамогі пацыентам з COVID-19, зацверджана прэзідыумам Рэспубліканскага камітэта БПРАЗ.

Хадайніцтвы паступілі ад Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальніцы, Віцебскага абласнога цэнтра хуткай медыцынскай дапамогі, Мазырскай цэнтральнай гарадской паліклінікі, Гродзенскай абласной станцыі хуткай меддапамогі, Мінскага абласнога цэнтра хуткай меддапамогі, Гарадской станцыі хуткай меддапамогі Мінска і Магілёўскай бальніцы нумар 1. Кожная з гэтых устаноў атрымае ад Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя бязвыплатную спонсарскую дапамогу ў памеры Br4,5 тыс.

У прафсаюзе адзначылі, што сродкі выдзяляюцца на мэтавыя патрэбы. У прыватнасці, на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, закупку сродкаў індывідуальнай аховы, абеззаражвальных і дэзынфіцыруючых сродкаў.

Таксама спонсарская дапамога ад прафсаюза дасць магчымасць абнавіць экіпіроўку выязнога персаналу Мінскай гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі, набыць зімовыя і летнія касцюмы для супрацоўнікаў выязных брыгад Віцебскага абласнога цэнтра хуткай медыцынскай дапамогі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі