ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 верасня 2021, 12:07

Прафсаюз медыкаў узмацніў кантроль наяўнасці і выдачы СІА работнікам галіны

Фота з архіва
Фота з архіва

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі прафсаюз работнікаў аховы здароўя ўзмацніў кантроль наяўнасці і выдачы СІА работнікам галіны, паведамілі БЕЛТА ў галіновым прафсаюзе.

"З прыходам чарговай хвалі COVID-19 тэхнічная інспекцыя працы ўзяла на грамадскі кантроль не толькі забеспячэнне, але і выдачу, а таксама правільнасць прымянення работнікамі сродкаў індывідуальнай аховы", - адзначылі ў прафсаюзе.

За верасень арганізацыі і ўстановы аховы здароўя прыкметна папоўнілі запасы медыцынскіх масак, санітарнага адзення і медыцынскіх пальчатак. Найбольшы ўзровень запасу масак цяпер у медыкаў Гомельскай вобласці - амаль 8,5 млн пар, Брэсцкай - больш за 7 млн пар і Мінскай - 6,4 млн пар.

Павялічыўся за месяц і склаў больш як 1,5 тыс. л запас дэзынфіцыруючых і антысептычных сродкаў, што дасць магчымасць на працягу паўтара - двух месяцаў засцерагчы работнікаў ад COVID-19.

Паводле аператыўнай інфармацыі тэхнічнай інспекцыі працы галіновага прафсаюза, медыцынскія арганізацыі краіны на канец верасня налічваюць 47,8 млн медыцынскіх масак, каля 175 тыс. ахоўных акуляраў і амаль 1,5 млн рэспіратараў, звыш 22,2 млн медыцынскіх пальчатак, 915 тыс. адзінак проціэпідэмічных касцюмаў і амаль 1,3 млн санітарнага адзення.

Галіновы прафсаюз трымае гэтыя пытанні на асаблівым кантролі па ўсіх рэгіёнах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі