Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 ліпеня 2024, 13:37

Прафсаюз медыкаў у II квартале выдзеліў Br62,3 тыс. матдапамогі

Фота з архіва
Фота з архіва
17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агульны памер матдапамогі, аказанай членам Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя ў другім квартале 2024 года, склаў Br62,3 тыс., паведамілі БЕЛТА ў галіновым прафсаюзе.

У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года яе аб'ём павялічыўся больш як на Br10 тыс.

Як адзначыла галоўны прававы інспектар працы прафсаюза Таццяна Дзіско, пытанні аказання матэрыяльнай дапамогі па-ранейшаму застаюцца самымі шматлікімі і складаюць 87 працэнтаў ад агульнай колькасці зваротаў: "У другім квартале ў прафсаюзныя арганізацыі паступіла 238 пісьмовых зваротаў. З 206 зваротаў па пытаннях аказання матэрыяльнай дапамогі задаволены 200".

Астатнія звароты ў прафсаюз, паводле слоў Таццяны Дзіско, датычацца сацыяльна-эканамічных правоў і гарантый работнікаў: заработнай платы, заключэння і скасавання кантрактаў, працаўладкавання, рэжыму работы і часу адпачынку, аховы працы і пенсійнага забеспячэння. Практычна трэць з іх была разгледжана з выездам прафсаюзных спецыялістаў у арганізацыі. Найбольшую колькасць зваротаў разгледзелі спецыялісты Гомельскай і Мінскай абласных арганізацый галіновага прафсаюза.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі