Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 верасня 2021, 09:58

Прафсаюз медыкаў у I паўгоддзі выдзеліў каля Br2 млн матдапамогі перахварэўшым на COVID-19

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі прафсаюз работнікаў аховы здароўя (БПРАЗ) у першым паўгоддзі выдзеліў амаль Br1 млн 898 тыс. на матдапамогу членам прафсаюза, якія перахварэлі на COVID-19. Аб гэтым заявілі на пасяджэнні прэзідыума Рэспубліканскага камітэта прафсаюза, на якім падводзіліся паўгадавыя вынікі выканання пагаднення паміж Міністэрствам аховы здароўя і БПРАЗ на 2019-2021 гады, паведамілі БЕЛТА ў галіновым прафсаюзе.

Акрамя падтрымкі работнікаў галіны ў выглядзе матэрыяльнай дапамогі на аздараўленне, значныя сумы былі накіраваны на паляпшэнне ўмоў працы. У прыватнасці, каля Br228 тыс. патрачана на набыццё сродкаў дэзынфекцыі. Амаль Br58 тыс. спонсарскай дапамогі Рэспубліканскі камітэт БПРАЗ накіраваў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы і набыццё сродкаў абароны чатыром станцыям хуткай медыцынскай дапамогі, Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска, РНПЦ пульманалогіі і фтызіятрыі і іншым арганізацыям аховы здароўя.

Акрамя таго, галіновы прафсаюз сістэматычна праводзіць маніторынг сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў сістэме аховы здароўя і кантралюе, як выконваецца заканадаўства аб нарміраванні і аплаце працы.

У прыватнасці, за студзень - чэрвень спецыялісты прафсаюзных органаў дапамаглі вярнуць работнікам звыш Br128 тыс. незаконна ўтрыманых або нявыплачаных сродкаў. Аналагічны паказчык за мінулы год склаў каля Br52,4 тыс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі