27 лістапада, Віцебск /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. Умацаванне працоўнай дысцыпліны, бяспека работнікаў на вытворчасці і ў свабодны час - такія пытанні абмяркоўваліся на адкрытым пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама, у якім прыняў удзел старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сергяенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Віцебскай вобласці намецілася тэндэнцыя да зніжэння смяротнасці ад знешніх прычын: менш тых, хто патануў, загінуў на пажарах і з-за траўмаў на вытворчасці. У цэлым зніжаецца і вытворчы траўматызм: за дзевяць месяцаў зарэгістравана на 6 працэнтаў менш такіх выпадкаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Аднак застаецца трывожнай сітуацыя са злоўжываннем алкаголем, з-за чаго ўзнікаюць негатыўныя наступствы, аж да лятальнага канца. На пасяджэнні ўдзельнікі адзначылі, што трэба ўзмацніць кантроль за дысцыплінай на прадпрыемствах і ў арганізацыях рэгіёна, уключаць людзей у грамадска карысную дзейнасць.
Старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Барыс Яфрэмаў падкрэсліў, што сярод прычын гібелі людзей ад знешніх прычын яшчэ ёсць факты халатных адносін да бяспекі і саміх работнікаў. Яны праходзяць інструктаж, атрымліваюць сродкі індывідуальнай аховы, але ўсё роўна ігнаруюць правілы бяспечных паводзін на вытворчасці.
Для прафілактыкі гібелі і траўміравання людзей праводзяцца розныя мерапрыемствы, рэйды сумесна з праваахоўнымі ведамствамі, месячнікі бяспекі, тыдні нулявога траўматызму, выязныя мерапрыемствы па ахове і выкананні гігіены працы.
Ігар Сергяенка акцэнтаваў увагу, што неабходна правесці аналіз абстаноўкі па раёнах, дзе недапрацоўваюць мясцовыя ўлады, напрыклад па абсталяванні месцаў для купання ў летні перыяд, прывядзенні ў парадак дарог, каб устараніць гэтыя недахопы і мінімізаваць трагічныя выпадкі.
Таксама на пасяджэнні старшыня Палаты прадстаўнікоў уручыў узнагароды работнікам Віцебшчыны, якія ўнеслі дастойны ўклад у развіццё рэгіёна.-0-