Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 красавіка 2019, 10:40

Прафілактычная акцыя "Дом без насілля" стартуе ў Беларусі 15 красавіка

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прафілактычная акцыя "Дом без насілля" стартуе ў Беларусі 15 красавіка, грамадзян праінфармуюць аб прававых нормах, якія дзейнічаюць у галіне барацьбы з дамашнім насіллем. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў МУС.

Спецыяльна створаныя міжведамасныя рабочыя групы на працягу 12 дзён наведаюць па месцы жыхарства сямейных агрэсараў, выступяць ва ўстановах адукацыі і працоўных калектывах. "Прадстаўнікі міністэрстваў унутраных спраў, працы і сацыяльнай абароны, адукацыі, аховы здароўя, а таксама грамадскіх аб'яднанняў праінфармуюць грамадзян аб прававых нормах, што дзейнічаюць у гэтай галіне. Раскажуць таксама аб дапамозе ахвярам насілля, рабоце гарачых ліній. 25 красавіка спецыялісты зацікаўленых ведамстваў прымуць удзел у рабоце гарачай лініі для пацярпелых ад насілля ў сям'і (8-801-100-8-801), у межах кампетэнцыі адкажуць на званкі", - праінфармавалі ў МУС.

Як адзначылі ў ведамстве, работай па прафілактыцы насілля ў сям'і МУС займаецца пастаянна. Гэта адзін з асноўных напрамкаў дзейнасці службы ўчастковых інспектараў і ўчастковых па справах непаўналетніх. "У 2018 годзе супрацоўнікі органаў унутраных спраў вынеслі больш за 6,8 тыс. ахоўных прадпісанняў грамадзянам, якія ўчынілі насілле ў сям'і, у тым ліку больш за 6 тыс. - з устанаўленнем абавязку часова пакінуць жыллё. У гэтым годзе такая мера прыменена да 1,9 тыс. грамадзян, у 1,8 тыс. выпадкаў - з высяленнем. Акрамя таго, ініцыявана ўзбуджэнне звыш 600 крымінальных спраў прэвентыўнай накіраванасці. У лячэбна-працоўныя прафілакторыі рэспублікі накіравана больш за 2 тыс. грамадзян, якія хварэюць на хранічны алкагалізм, у тым ліку 380 жанчын. Да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні ў быце прыцягнута каля 12 тыс. чалавек", - расказалі ў міністэрстве.

"Дом без насілля" дасць магчымасць прыцягнуць увагу да праблемы сямейнага насілля, расшырыць магчымасці па аказанні дапамогі яго ахвярам. Мэтай таксама з'яўляецца развіццё навыкаў сумеснага пражывання. Акцыя працягнецца да 26 красавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі