Фота з архіва
19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Польшчы развіваецца эпідэмія русафобіі, адзначыў прафесар Вышэйшай школы бяспекі і аховы (Польшча), кандыдат юрыдычных навук Ежы Даруш Келбовіч на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця", якая праходзіць 19-20 верасня ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прафесар з Польшчы выступіў на секцыі "Роля інстытутаў грамадзянскай супольнасці ва ўдасканаленні выбарчага працэсу: традыцыі і навацыі". Яго даклад быў прысвечаны арганізацыі назірання на выбарах і наглядальнікам у сістэме права Польшчы.
Перад выступленнем Ежы Даруш Келбовіч адзначыў добрую падрыхтоўку канферэнцыі ў Мінску, пасля чаго працытаваў гендырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзіма Гігіна, які сказаў, што "сярод палякаў ёсць і здаровыя людзі". Ежы Даруш Келбовіч заўважыў, што належыць менавіта да "здаровых палякаў".
Разам з тым, заўважыў, што ў яго краіне "некалькі гадоў вялікая эпідэмія русафобіі".
Напрыклад, на розныя канферэнцыі і мерапрыемствы, якія праходзяць у Польшчы, ужо некалькі гадоў не запрашаюць вучоных з Беларусі і Расіі. "Нават візу не даюць, каб яны не прыехалі", - дадаў прафесар.
Разам з тым ён падзякаваў арганізатарам за магчымасць удзельнічаць у канферэнцыі ў Мінску. Адзначыў, што запрашэнне на гэта мерапрыемства грамадзяніна Польшчы сведчыць аб адкрытасці беларускай дзяржавы.
Ежы Даруш Келбовіч расказаў, што па дарозе ў Мінск спыніўся 17 верасня ў ваенна-гістарычным комплексе "Старая граніца", дзе праходзілі тэматычныя мерапрыемствы. Таксама наведаў Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Пабываў у мемарыяльным комплексе "Хатынь".
"Такіх сучасных музеяў, як "Хатынь", я, шчыра кажучы, не бачыў. Усім рэкамендую", - адзначыў прафесар.-0-