Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 лютага 2022, 11:51

Прафесар расказала аб сімптомах COVID-19 у залежнасці ад узросту дзіцяці

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сімптомы COVID-19 у дзяцей і дарослых падобныя, найбольш часта гэта ліхаманка і кашаль, расказала карэспандэнту "Медвестника" загадчыца кафедры дзіцячых інфекцыйных хвароб БДМУ, доктар медыцынскіх навук, прафесар Аксана Раманава, паведамляе БЕЛТА.

Яна адзначыла, што ў пацыентаў фіксуюцца таксама міялгія, рынарэя, галаўны боль, млоснасць/ірвота, болі ў жываце, дыярэя, страта нюху і/або смаку, задышка. У параўнанні з дарослымі ў дзяцей часцей рэгіструюцца страўнікава-кішачныя сімптомы (могуць праяўляцца без наяўнасці рэспіраторных праблем), кан'юнктывіт, ларынгіт і фебрыльныя сутаргі. Магчымы неспецыфічныя скурныя высыпанні.

У большасці дзяцей захворванне праходзіць бессімптомна або ў лёгкай ці сярэднецяжкай форме. Выздараўленне надыходзіць на працягу 1-2 тыдняў. Тым не менш магчымы і цяжкі ход інфекцыі (цяжкасць залежыць ад узросту і наяўнасці фактараў рызыкі).

У дзяцей першага года жыцця звычайна назіраюцца толькі вяласць, адмова ад ежы і павышэнне тэмпературы з лёгкімі рэспіраторнымі сімптомамі, характэрнымі і для іншых ВРВІ, уключаючы грып.

Для пацыентаў меншых за 9 гадоў характэрны больш лёгкія клінічныя праяўленні. Задышка, страта нюху і/або смаку рэгіструюцца рэдка.

У дзяцей 10 гадоў і старэйшых праяўленні могуць быць больш выяўленымі і працяглымі.

У першую чаргу ўрач павінен ацаніць стан дзіцяці па знешнім выглядзе, наяўнасці тэмпературы, задышкі і шэрагу іншых прыкмет, адзначыла Аксана Раманава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі