Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 кастрычніка 2020, 09:49

Прафесар МДІМА: ультыматум апазіцыі - гэта спроба ажывіць пратэст у Беларусі

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ультыматум апазіцыі - гэта спроба ажывіць пратэст у Беларусі. Такое меркаванне выказала доктар палітычных навук, прафесар МДІМА Алена Панамарова ў інтэрв'ю праграме "Тыдзень" на тэлеканале СТБ, паведамляе БЕЛТА.

"Гэта нейкая спроба ажывіць пратэст, прымусіць людзей зноў у значнай масе выйсці на вуліцы. Але пры гэтым чакаецца відавочная правакацыя. Яны ўсё бліжэй і бліжэй падыходзяць да неабходнасці вываду людзей на ўзровень вельмі вялікай агрэсіі. Вось гэта спроба ўзмацнення пратэсту - гэта і ёсць наступны крок апазіцыі, якой неабходна сакральная ахвяра для таго, каб раскручваць пратэсны патэнцыял", - лічыць Алена Панамарова.

На яе думку, ідэі розных ультыматумаў узніклі ў сувязі з тым, што не атрымалася захапіць уладу, змяніць палітычны вектар Беларусі. "І цяпер прапануюцца ўсё новыя і новыя паняцці, адбываюцца спробы перахопу кіравання на розных участках. Мы з вамі назіраем спробу задзейнічаць розныя сацыяльныя групы, розныя слаі насельніцтва. Пры гэтым кожны раз градус агрэсіўнасці павышаецца", - адзначыла эксперт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі