Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 лютага 2022, 12:53

Прафесар: інкубацыйны перыяд пры амікроне складае каля 2-3 сутак

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інкубацыйны перыяд пры амікроне складае ў сярэднім каля 2-3 сутак, расказала карэспандэнту "Медвесніка" загадчыца кафедры дзіцячых інфекцыйных хвароб БДМУ, доктар медыцынскіх навук, прафесар Аксана Раманава, паведамляе БЕЛТА.

"Што датычыцца новага штама амікрон, то ён мае відавочную перавагу рэплікацыі перад дэльта і больш нізкую рызыку развіцця цяжкіх захворванняў. Інкубацыйны перыяд пры амікроне складае ў сярэднім каля 2-3 сутак. Не выключана з'яўленне першых прыкмет недамагання на наступны дзень пасля кантакту з хворым на COVID-19", - адзначыла Аксана Раманава.

Паводле яе слоў, бягучыя даныя даюць магчымасць называць амікрон больш лёгкім варыянтам хваробы, набліжаным да вядомых відаў ВРВІ, якія дзесяцігоддзямі цыркулююць у розных краінах свету.

Нюх і смак у гэтым выпадку мяняюцца значна радзей, чым пры дэльта-варыянце, а на першы план выходзяць стандартныя сімптомы - слабасць, галаўны боль, павышэнне тэмпературы да 38 градусаў (часам і вышэй), ламота ў суставах і болі ў мышцах, заложанасць носа, насмарк, пяршэнне ў горле, чханне, кашаль, зніжэнне апетыту. Тэмпература трымаецца ў сярэднім ад 2 да 5 дзён.

Больш за 70 працэнтаў выпадкаў інфекцыі суправаджаюцца насмаркам, заложанасцю носа і чханнем, здольнасць адчуваць пахі і смак часткова або поўнасцю захоўваецца. Да 60 працэнтаў пацыентаў адчуваюць пяршэнне і боль у горле.

Аксана Раманава заўважыла, што асаблівасці новага варыянта віруса садзейнічаюць не толькі больш хуткаму распаўсюджванню яго сярод людзей, але і даюць магчымасць хутчэй і актыўней пашкоджваць бронхі і лёгкія, што пацвярджае неабходнасць не менш сур'ёзнага стаўлення да амікрона, чым да папярэдніх варыянтаў.

Сухі кашаль непакоіць каля 40-45 працэнтаў хворых з новым варыянтам каранавіруснай інфекцыі. Калі патагены пранікаюць у лёгачную ткань, далучаецца задышка, узмацняецца кашаль.

Пасля выздараўлення захоўваецца рызыка посткавіднага сіндрому, які дыягнастуецца ў сярэднім праз 3 месяцы. У механізме яго развіцця ўдзельнічаюць эндатэліяльная дысфункцыя, аўтаімунны і неўралагічны кампаненты. У жанчын больш цяжкія астаткавыя з'явы пасля каранавіруса.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі