Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 снежня 2019, 17:32

Праезд у Мінску і прыгарадзе падаражэе з 26 снежня

24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рашэнне Мінгарвыканкама аб павышэнні тарыфаў на праезд у гарадскім і прыгарадным пасажырскім транспарце прайшло экспертызу Міністэрства юстыцыі і зарэгістравана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Падаражанне адбудзецца з 26 снежня, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік дырэктара ДП "Сталічны транспарт і сувязь" Андрэй Іларыёнаў.

Разавыя паездкі на наземным транспарце і на метро падаражэюць на 5 капеек: кошт білета ў аўтобусах, тралейбусах і трамваях складзе Br0,65, жэтон метро будзе каштаваць Br0,70. Такі ж будзе кошт правозу ручной паклажы ў адпаведных відах транспарту.

Для прыкладу Андрэй Іларыёнаў прывёў змяненні цаны на некаторыя праязныя білеты. Так, безлімітны праезд на працягу 30 сутак на двух відах транспарту (уключаючы метро) падаражэе з Br37,53 да Br40,54, на трох відах (з метро) - з Br44,15 да Br47,74, чатырох - з Br49,61 да Br53,66.

У прыгарадных аўтобусах праезд падаражэе на 2 капейкі за кожны кіламетр. "Мінулы раз кошт праезду ў Мінску павышаўся ў лістападзе 2017 года, а ў прыгарадзе - тры гады таму", - дадаў субяседнік.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі