Сцяг Панядзелак, 22 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 кастрычніка 2016, 18:32

Праект указа па абмежаванні продажу алкаголю ўнесены на разгляд у Саўмін

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства ўнутраных спраў унесла ў Савет Міністраў праект указа па абмежаванні продажу алкаголю, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МУС Беларусі.

"Праект указа прадугледжвае адзіны час рэалізацыі алкагольных напіткаў (з 9.00 да 22.00) і забарону гандлю ў магазінах, якія не маюць адасобленых таварных аддзелаў. "Забарона будзе ўводзіцца толькі для магазінаў, чыя плошча складае 400 кв.м і больш", - адзначылі ў МУС.

Як заяўляў раней намеснік начальніка ўпраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Сяргей Красуцкі, прыняцце ўказа не прывядзе да павелічэння продажаў кантрафактнага алкаголю ў краіне. "Ужо выпрацаваны ўсе неабходныя механізмы для барацьбы з нелегальным гандлем алкаголем. Сёння назіраецца тэндэнцыя да таго, што нелегальны абарот алкаголю скарачаецца", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі