Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 кастрычніка 2018, 16:55

Праект стратэгіі развіцця будаўнічай галіны Беларусі ўнесены на разгляд у Саўмін - Мікулёнак

17 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Праект стратэгіі развіцця будаўнічай галіны Беларусі да 2025 года ўнесены на разгляд у Савет Міністраў. Аб гэтым паведаміў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, міністр архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Мікулёнак.

"Праект стратэгіі распрацаваны. Ён унесены ў Саўмін, цяпер карэкціруецца і потым будзе зацвярджацца", - сказаў Дзмітрый Мікулёнак.

Што датычыцца запланаваных тэрмінаў выхаду дакумента, міністр адзначыў, што ён чакаецца ў першай палавіне лістапада.

У Віцебску сёння праходзіць сумесны выязны семінар-калегія Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва і Міністэрства адукацыі па пытанні кадравага забеспячэння будаўнічага комплексу. У рабоце семінара-калегіі прымаюць удзел намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў, міністр адукацыі Ігар Карпенка, міністр архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Мікулёнак, кіраўнікі профільных прадпрыемстваў і навучальных устаноў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі