Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Праект стратэгіі маладзёжнай палітыкі да 2030 года падрыхтаваны ў Беларусі

Грамадства 16.07.2019 | 13:39
Ігар Карпенка
Ігар Карпенка

16 ліпеня, Санкт-Пецярбург /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. У Беларусі падрыхтаваны праект стратэгіі маладзёжнай палітыкі на 2020-2030 гады. Аб гэтым паведаміў сёння міністр адукацыі Ігар Карпенка на VII Расійска-беларускім маладзёжным форуме "Моладзь за Саюзную дзяржаву", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Беларусі падрыхтаваны ўжо праект стратэгіі маладзёжнай палітыкі да 2030 года", - сказаў міністр. На думку Ігара Карпенкі, канцэптуальныя падыходы гэтага дакумента могуць быць уключаны ў стратэгію развіцця маладзёжнай інтэграцыі Саюзнай дзяржавы. "Гэта стане рэальным укладам у рэалізацыю мэт устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця і Беларусі, і Расіі", - падкрэсліў ён.

Ідэалогія стратэгіі выбудавана на патрыятызме

Курыруе распрацоўку беларускай стратэгіі маладзёжнай палітыкі намеснік старшыні пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Андрэй Белякоў. Ён растлумачыў журналістам, што такія дакументы прынята распрацоўваць як у краінах Еўропы, так і на еўразійскай прасторы, напрыклад у Кітаі.

"Ідэалогія нашай стратэгіі выбудавана на патрыятызме. Беларусы - гэта народ, які ведае сваю гісторыю, паважае яе. Сімвалам стратэгіі сталі элементы нашага арнаменту, адзін з якіх азначае развіццё, а другі - моладзь. Мы гаворым аб маладзёжным развіцці, пераемнасці", - расказаў Андрэй Белякоў.

Дакумент ахоплівае ўсе сферы жыццядзейнасці моладзі

Стратэгія маладзёжнай палітыкі на 2020-2030 гады будзе складацца з сямі блокаў. Напрамкі, якія знайшлі адлюстраванне ў дакуменце, ахопліваюць практычна ўсе сферы жыццядзейнасці моладзі: адукацыю, культуру і правядзенне вольнага часу, бяспеку, грамадскі ўдзел, спорт і здаровы лад жыцця, занятасць, сямейную палітыку.

"Стратэгія - гэта не дакумент, які нарадзіўся з ніадкуль. Мы грунтуемся на нашых нацыянальных дакументах і перш за ўсё на стратэгіі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Мы бяром за аснову вопыт, які існуе ў краіне з 1992 года, калі быў прыняты закон аб развіцці маладзёжнай палітыкі. Сучасныя трэнды ўносяць пэўныя карэктывы. Напрыклад, калі мы гаворым пра бяспеку, інфармацыйнае ўздзеянне на моладзь - гэта тое, што з'явілася літаральна ў апошнія дзесяцігоддзі і што мае цяпер вялікі рэзананс", - адзначыў сенатар.

Асаблівае месца адведзена інклюзіі

У распрацоўцы дакумента прымаюць удзел прадстаўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў, парламента, грамадскіх аб'яднанняў. Асаблівае месца ў стратэгіі адведзена інклюзіі. Людзі з абмежаванымі магчымасцямі дапамагаюць распрацоўваць адпаведныя напрамкі і прапануюць свае ідэі, дадаў Андрэй Белякоў.

Праект стратэгіі і дадатковыя напрацоўкі размешчаны на сайце Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы. Там можна азнаёміцца з дакументамі і пакінуць прапановы. "Гэта не закрыты дакумент, ён максімальна адкрыты", - звярнуў увагу прадстаўнік Савета Рэспублікі.

"Дакумент фактычна гатовы, гэта такі пілотны варыянт. Цяпер ён абмяркоўваецца на ўзроўні экспертнай супольнасці, Міністэрства адукацыі. Мяркуем, што к верасню стратэгія павінна быць гатова. Хутчэй за ўсё, яна будзе прынята пастановай Савета Міністраў. Можа, яшчэ нейкім рашэннем", - сказаў Андрэй Белякоў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

У Беларусі выбраны правамоцны парламент Цэнтрвыбаркам падвёў папярэднія вынікі выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання.