Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 чэрвеня 2021, 09:38

Праект развіцця сацыяльнага прадпрымальніцтва Go social стартаваў у Беларусі

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект Go social пачаў рэалізоўвацца ў Беларусі ў рамках ініцыятывы "Супрацоўніцтва для імпакта" (Collaborate For Impact), каб садзейнічаць развіццю больш спрыяльнай экасістэмы сацыяльнага прадпрымальніцтва ў рэгіёне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў мясцовым сацыяльным фондзе "Добра".

Удзельнічаць у праекце запрашаюць як дзеючы сацыяльны бізнес, так і тых, хто пакуль толькі хоча запусціць уласнае сацыяльнае прадпрыемства. А таксама цэлыя сацыяльныя праекты і стэйкхолдараў сектара сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Беларусі. Павінен адбывацца абмен вопытам і інфармацыяй з прадстаўнікамі зацікаўленых бакоў і бакоў, якія прымаюць рашэнні. Неабходна павышаць дасведчанасць грамадства адносна сацыяльнага прадпрымальніцтва і распаўсюджваць сацыяльныя інавацыі ў масы. У канчатковым выніку гэта прывядзе да павелічэння колькасці сацыяльных інвестараў, сацыяльных прадпрымальнікаў, партнёрскіх сувязей у рэгіёне. А сацыяльныя прадпрыемствы стануць больш устойлівымі і павялічаць сваё пазітыўнае ўздзеянне на грамадства.

Ініцыятыву "Супрацоўніцтва для імпакта" (Collaborate For Impact) рэалізуе Еўрапейская асацыяцыя венчурнай філантропіі (European Venture Philanthropy Association, EVPA), вядучая арганізацыя ў галіне венчурнай філантропіі і сацыяльных інвестыцый у Еўропе, пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі. Партнёрства працягласцю 5 гадоў і з агульным бюджэтам 5 млн еўра рэалізуецца ў краінах Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна) і Расіі. Выканаўцам у Беларусі з'яўляецца мясцовы сацыяльны фонд "Добра".

Для дасягнення мэт праекта EVPA будзе ўзаемадзейнічаць з мясцовымі сацыяльнымі інвестарамі, сацыяльнымі прадпрымальнікамі, грамадскімі арганізацыямі, імпакт-фондамі, а таксама партнёрскімі арганізацыямі ў краінах Усходняга партнёрства і Расіі і дзяліцца ведамі і вопытам сваёй супольнасці. Чакаецца, што за пяць гадоў у гэтых краінах больш за 300 арганізацый грамадзянскай супольнасці і сацыяльных прадпрыемстваў будуць прама або ўскосна ўключаны ў дзейнасць па праекце. Будзе таксама аказана фінансавая падтрымка для стварэння фондаў венчурнай філантропіі ў рэгіёнах.

Пачалі праводзіцца першыя мерапрыемствы для тых, хто цікавіцца сацыяльным бізнесам і для тых, хто ўжо запусціў сваё сацыяльнае прадпрыемства. Першая міжнародная канферэнцыя для ўдзельнікаў з усіх краін Усходняга партнёрства і Расіі адбылася 9-11 чэрвеня. А 1-2 ліпеня па праекце Go social ўжо адбудзецца форум сацыяльнага бізнесу Беларусі "Сацыяльны бізнес ва ўмовах сучасных выклікаў". У жніўні плануецца анлайн-канферэнцыя "Як запусціць добры бізнес, не прагарэць і прынесці карысць супольнасці".

Таксама па праекце Go social праводзяцца даследаванні: вывучаюцца патрэбнасці сацыяльных прадпрымальнікаў і прадпрыемстваў у Беларусі, праводзіцца мапінг стэйкхолдараў (графічнае прадстаўленне груп зацікаўленых бакоў) сектара сацыяльнага прадпрымальніцтва. І ствараецца карысны кантэнт пад брэндам Go social аб тым, як правільна запусціць сацыяльны бізнес, як у ім паспяхова развівацца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі