Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 чэрвеня 2024, 09:46

"Праект раённага маштабу": у Наваполацку - стаўка на высокатэхналагічны экспарт і экалогію

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Наваполацк - яркая жамчужына ў кароне Віцебшчыны. Хто ў Беларусі і СНД не чуў пра "Нафтан" або "Палімір"? Аб'ёмы прамысловай вытворчасці горада - флагмана айчыннай нафтахіміі стабільна прырастаюць: толькі за апошнія тры гады павялічыліся ў 1,6 раза. Сёння гэта ні многа ні мала палавіна аб'ёму прамвытворчасці ўсёй вобласці - лічбы ўражваюць! Але ў любога росту ёсць свае выдаткі. У нашым выпадку - экалагічныя.Як у Наваполацку даўнішнюю экалагічную праблему змаглі ператварыць у прыбытковы імпартазамяшчальны праект? Дзякуючы чаму былое прадпрыемства абароннага сектара стала галоўным пастаўшчыком на канвеер вядучых расійскіх і беларускіх заводаў? І калі тут пачнуць выпускаць камплектуючыя для беларускіх электракараў?Усе адказы - у нашым чарговым рэпартажы з цыкла публікацый Беларускага тэлеграфнага агенцтва і часопіса "Экономика Беларуси" аб развіцці тэрыторый, на якіх рэалізавана ініцыятыва "Адзін раён - адзін праект". Лейтматыў - эканоміка прадпрыемстваў і рэгіёнаў, паказаная праз лёсы людзей.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.

Фота Таццяны Матусевіч
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі