Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 мая 2021, 09:16

Праект па вывучэнні імунітэту супраць COVID-19 стартаваў у Беларусі

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект па вывучэнні імунітэту супраць COVID-19 стартаваў у Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя.

"Беларусы з 14 мая змогуць паўдзельнічаць у праекце па вывучэнні імунітэту супраць COVID-19. Усе жадаючыя змогуць здаць свой біялагічны матэрыял (кроў) для даследавання на антыцелы да COVID-19. Гэта даследаванне праводзіцца для ацэнкі папуляцыйнага імунітэту насельніцтва", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Арганізуе праект Міністэрства аховы здароўя Беларусі сумесна з Расспажыўнаглядам Расіі з 14 па 19 мая. Тэсціраванне на антыцелы для жыхароў Беларусі будзе бясплатнае.

Запіс на тэсціраванне будзе толькі ў электронным выглядзе. Жадаючыя змогуць зарэгістравацца і прайсці анкетаванне анлайн. Доступ для запісу на тэсціраванне будзе адкрыты з 12 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі