Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Праект нацыянальнай стратэгіі ў інтарэсах пажылых грамадзян паступіць на абмеркаванне ў кастрычніку-лістападзе

Грамадства 11.09.2019 | 16:14
Фота з архіва
Фота з архіва

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У пачатку гэтага года доля грамадзян ва ўзросце 60 гадоў і старэйшых у агульнай колькасці насельніцтва Беларусі склала амаль 22 працэнты, да 2025 года гэты паказчык узрасце да 28 працэнтаў. У сувязі з гэтым была пачата распрацоўка праекта нацыянальнай стратэгіі ў інтарэсах пажылых грамадзян, які будзе прадстаўлены на абмеркаванне ў кастрычніку-лістападзе. Аб гэтым паведаміла журналістам намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Людміла Канановіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Распрацоўка праекта стратэгіі вядзецца пад эгідай Мінпрацы і сацабароны Беларусі. Была створана рабочая група з 35 чалавек. "Адбыліся сустрэчы, дзе мы глабальна абмяркоўвалі назву самой стратэгіі, паняційны апарат, узаемадзеянне і функцыі, каб не было іх дубліравання. Паколькі сацыяльная абарона і сацыяльнае забеспячэнне, сістэма аховы здароўя і нашы грамадскія аб'яднанні працуюць у тандэме, дзесьці функцыі пераклікаюцца, і неабходна іх развесці і накіраваць на вырашэнне тых задач, якія будзе рэгуляваць гэта канцэпцыя. Праект павінен паступіць на абмеркаванне недзе ў кастрычніку-лістападзе, да гэтага часу мы адпрацуем усе асноўныя палажэнні і можна будзе ўжо канкрэтна гаварыць, што ўдалося зрабіць", - сказала Людміла Канановіч.

Сярод прапаноў з боку дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў яна адзначыла выкарыстанне механізмаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў сферы аказання медыцынскіх і сацыяльных паслуг для грамадзян пажылога ўзросту, падтрымку навуковых даследаванняў у галіне геранталогіі, укараненне ў вучэбныя праграмы для моладзі курсаў па планаванні актыўнага даўгалецця. Разглядаліся таксама варыянты прыцягнення камерцыйных і некамерцыйных сетак для дастаўкі прадуктаў, прадастаўлення транспартных і бытавых паслуг па прынцыпе сацыяльнага прадпрымальніцтва.

"Старэнне насельніцтва - гэта не пагроза, а патэнцыял для развіцця", - адзначыла Людміла Канановіч.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Асеннія кірмашы Сезон асенніх кірмашоў адкрываецца ў Беларусі. Усяго запланавана больш за 150 кірмашоў