Фота з архіва
4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі даў старт рэспубліканскаму праекту "Моладзь - за ўраджай", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Вераніка Гудкова.
"Традыцыйна праект праходзіць ва ўсіх рэгіёнах краіны ў перыяд уборачнай кампаніі. Яго ўдзельнікамі з'яўляюцца маладзёжныя ўборачныя экіпажы камбайнераў і маладыя вадзіцелі транспартных сродкаў, якія ажыццяўляюць перавозку збожжавых і зернебабовых культур. Адметная асаблівасць іх тэхнікі - стылізаваная наклейка з лагатыпам праекта", - расказала Вераніка Гудкова.
Спаборніцтвы пройдуць у дзвюх намінацыях: "Маладзёжны экіпаж камбайнераў, які дасягнуў найбольшага намалоту" і "Малады вадзіцель, які перавёз найвышэйшую колькасць зернебабовых культур". Пераможцамі стануць экіпажы і вадзіцелі, якія першымі намалацілі і перавезлі тысячы тон, а таксама паказалі найлепшыя вынікі ў працоўным спаборніцтве па выніках уборачнай кампаніі.
Пры кожным тэрытарыяльным камітэце БРСМ створаны штабы, якія займаюцца пытаннямі правядзення праекта і ўдзелам моладзі ва ўборачнай кампаніі. Адразу ў палях будуць арганізаваны ўшаноўванні маладых лідараў уборачнай кампаніі, за дасягненне высокіх паказчыкаў пераможцам уручаюцца дыпломы, вымпелы і памятныя падарункі. Бацькам дзяцей будуць накіраваны падзячныя лісты за дастойнае выхаванне сыноў і дачок і прывітую ім любоў да працы на роднай зямлі. З мэтай папулярызацыі сельскагаспадарчых прафесій аграрнага профілю будзе рэалізавана комплексная інфармацыйная кампанія на афіцыйных інтэрнэт-рэсурсах БРСМ, а таксама ў групах маладзёжнай арганізацыі ў сацыяльных сетках пад хэштэгамі #молодежьзаурожай, #жатвабеларуси2024, #роднаенароднае.
Праект рэалізуецца штогод Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі. Яго асноўныя задачы - павышэнне прадукцыйнасці маладых працаўнікоў вёскі, занятых на ўборцы ўраджаю, заахвочванне іх працоўнай ініцыятывы.-0-