Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 снежня 2018, 17:39

Праект лічбавізацыі аховы здароўя стартуе ў 2019 годзе ў трох пілотных рэгіёнах

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск, Мінская і Гродзенская вобласці выбраны пілотнымі рэгіёнамі, у якіх у 2019 годзе пачнецца рэалізацыя праекта па ўкараненні электроннай аховы здароўя. Аб гэтым паведаміў журналістам загадчык сектара праграмна-інфармацыйнага забеспячэння Міністэрства аховы здароўя Віктар Сідарэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У плане лічбавізацыі аховы здароўя ў рэгіёнах можна вылучыць Гродзенскую вобласць, дзе рэалізуецца праект па тэлекансультацыях. Віцебская і Гомельская вобласці, зыходзячы са статыстыкі, таксама паспяхова ўкараняюць інфармацыйныя тэхналогіі. Наогул Мінская і Гродзенскай вобласці, а таксама Мінск па праекце лічбавізацыі краіны ўключаны ў якасці пілотных рэгіёнаў. Пачнём рэалізацыю праекта ў наступным годзе", - сказаў Віктар Сідарэнка.

Пілотны праект прадугледжвае, што шэраг устаноў аховы здароўя вобласці будуць інфарматызаваны: пачынаючы з пракладкі новых інжынерных сетак з падключэннем да шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт, стварэння абароненых каналаў сувязі і заканчваючы набыццём камп'ютараў і тэхнікі, забеспячэннем персаналу ў рабоце з такімі сістэмамі.

Плануецца, што асноўная частка работ па праекце завершыцца да 2022 года. "Але гэта не значыць, што затым працэс спыніцца. IT-тэхналогіі пастаянна развіваюцца. Таму стварэнне новых сэрвісаў, пашырэнне спектра паслуг - усё гэта будзе працягвацца і далей. А праект дазволіць закласці базіс", - адзначыў Віктар Сідарэнка.

Ён дадаў, што ў гэтай рабоце Беларусь арыентуецца на вопыт Казахстана і Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі