Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 студзеня 2019, 12:31

Праект абноўленага закона аб турызме плануецца ўнесці на асеннюю сесію парламента

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект абноўленага закона аб турызме плануецца ўнесці на асеннюю сесію парламента, паведаміў сёння журналістам намеснік дырэктара дэпартамента па турызме - начальнік аддзела планавання і арганізацыі турысцкай дзейнасці Міністэрства спорту і турызму Віталь Грыцэвіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Запланавана карэкціроўка закона "Аб турызме" - гэта глабальны дакумент, які трэба падрыхтаваць у бягучым годзе. У нашых планах унесці праект закона на асеннюю сесію. Але, думаю, і пасля гэтага ён будзе неаднаразова дапрацоўвацца і рэдагавацца", - адзначыў Віталь Грыцэвіч.

Мінспорту правяло ужо шэраг абмеркаванняў і круглых сталоў, дзе разглядаліся прапанаваныя змяненні. "Магу сказаць, што ўзнікаюць гарачыя спрэчкі па ключавых момантах: як размеркаваць абавязкі і адказнасць тураператара і турагента, як павінен быць абаронены турыст (напрыклад, страхаванне альбо абавязковая "фінансавая падушка" для выплат). Напэўна, вырашэнне гэтых пытанняў і падрыхтоўка законапраекта будуць не такімі простымі", - лічыць Віталь Грыцэвіч.

Неабходнасць уносіць змяненні ў закон аб турызме ўзнікла ў тым ліку на фоне сітуацыі з расійскім тураператарам "Наталі Турс". Як паведамлялася, у Беларусі было прададзена каля 400 тураў "Наталі Турс", якія потым былі ануляваны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі