Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 красавіка 2025, 16:52

"Прадукт заходніх санкцый". Цішчанка аб развіцці шматпалярнага свету

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шматпалярны свет стаў своеасаблівым прадуктам заходніх санкцый. Такім меркаваннем у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА падзяліўся эксперт у галіне нацыянальнай бяспекі Аляксандр Цішчанка, гаворачы аб развіцці адносін Беларусі з М'янмай і іншымі краінамі далёкай дугі.

Эксперт звярнуў увагу, што цяпер беларускія ратавальнікі дапамагаюць М'янме ліквідаваць наступствы разбуральнага землетрасення. "Беларусь ніколі не заставалася абыякавай да чужога гора. Мы накіроўвалі і ратавальнікаў, і гуманітарную дапамогу туды, дзе здараліся трагедыі, бедствы. Нават Еўропа атрымлівала дапамогу ад нас. Тыя ж самыя пажары ў Турцыі, у Грэцыі - мы таксама аказвалі падтрымку ў ліквідацыі", - сказаў Аляксандр Цішчанка.

Гаворачы аб дапамозе М'янме ў ліквідацыі наступстваў землетрасення, эксперт назваў гэту краіну адным з пунктаў нашага маршруту па далёкай дузе. "Трэба разумець, што М'янма таксама знаходзіцца пад пэўнымі санкцыямі, зведвае пэўныя рэсурсныя праблемы. Беларусь правільна робіць, што звяртае ўвагу на розныя падсанкцыйныя напрамкі. Як ні круці, Захад падобнай палітыкай справакаваў дынаміку шматпалярнага свету", - падкрэсліў ён.

На думку эксперта, краіны, якія стаміліся жыць пад рэстрыкцыямі Захаду, з'ядналіся і сталі шукаць шляхі сумеснага вырашэння тых ці іншых праблем. "Такія аб'яднанні, кантакты знаходзяць падтрымку сярод народаў і ўрадаў. Ствараюцца цэлыя кааліцыі, блокі - магу прывесці прыклад ШАС і БРІКС. Шматпалярнасць - гэта прадукт заходніх санкцый", - рэзюмаваў Аляксандр Цішчанка.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі