ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 23 верасня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 верасня 2023, 14:41

Прадстаўнікі сямі краін у Мінску абмеркавалі прымяненне Адзінай сістэмы радыёлакацыйнага апазнавання

Фота  "Ваяр"
Фота "Ваяр"

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Цэнтральным доме афіцэраў прайшла каардынацыйная нарада па пытаннях арганізацыі прымянення Аадзінай сістэмы дзяржаўнага радыёлакацыйнага апазнавання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

У нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі сямі краін: Беларусі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана і Арменіі.

На сустрэчы разгледзелі пытанні, якія датычацца праекта інструкцыі па баявым прымяненні сродку Адзінай сістэмы дзяржаўнага радыёлакацыйнага апазнавання "Пароль" і яе мадэрнізаванага варыянта "Вартавы". Таксама на нарадзе ішла размова аб тэндэнцыях развіцця беспілотнай авіяцыі ваеннага прызначэння і сродкаў сістэмы дзяржаўнага радыёлакацыйнага апазнавання, якія ўстанаўліваюцца на беспілотных лятальных апаратах.

Удзельнікі сустрэчы ўдзялілі ўвагу пытанням падрыхтоўкі аблётаў сродкаў радыёлакацыйнага апазнавання Адзінай сістэмы дзяржаўнага радыёлакацыйнага апазнавання ў нацыянальных узброеных сілах.

У канцы сустрэчы абмеркавалі пытанні ўдасканалення дзейнасці комплекснай групы прадстаўнікоў Сакратарыята Савета міністраў абароны дзяржаў - удзельніц СНД і ўзброеных сіл дзяржаў - удзельніц пагаднення ад 26 чэрвеня 1992 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі