Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 студзеня 2020, 13:02

Прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта правядуць прыёмы грамадзян у студзені

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адміністрацыя Прэзідэнта прадаўжае на планавай аснове праводзіць прыёмы грамадзян і юрыдычных асоб, у тым ліку выязныя прыёмы ў рэгіёнах. Чарговыя сустрэчы запланаваны на 16-29 студзеня, паведамляе БЕЛТА.

Так, 16 студзеня намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс з 10.00 правядзе прыём грамадзян у Адміністрацыі Прэзідэнта. А з 12.30 у гэты ж дзень памочнік Прэзідэнта - інспектар па Брэсцкай вобласці Анатоль Маркевіч выслухае грамадзян на прадпрыемстве ААТ "Давыд-Гарадоцкі электрамеханічны завод" у Столінскім раёне.

На 21 студзеня запланавана сустрэча з грамадзянамі памочніка Прэзідэнта - інспектара па Мінскай вобласці Ігара Яўсеева ва Уздзенскім райвыканкаме.

22 студзеня памочнік Прэзідэнта - інспектар па горадзе Мінску Віталь Прыма правядзе прыём грамадзян у Мінскім гарвыканкаме.

Начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Барабанаў выслухае звароты грамадзян у Адміністрацыі Прэзідэнта 23 студзеня. Пачатак мерапрыемства запланаваны ў 10.00.

Памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч 28 студзеня правядзе прыём грамадзян у Аршанскім райвыканкаме.

На 29 студзеня запланаваны сустрэчы з грамадзянамі ў Баранавіцкім райвыканкаме - з памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Брэсцкай вобласці Анатолем Маркевічам, у Гродзенскім гарвыканкаме - з памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Гродзенскай вобласці Іванам Лаўрыновічам.

Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па рабоце са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі