Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Прадстаўнікі 25 краін прымуць удзел у XIV Беларускім міжнародным медыяфоруме

Грамадства 21.05.2019 | 17:40

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі 25 краін прымуць удзел у XIV Беларускім міжнародным медыяфоруме "Партнёрства ў імя будучыні: журналістыка і сацыяльная абарона грамадства", які пройдзе ў Брэсце 23-24 мая, паведаміў журналістам міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Да нас прыедуць дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, дыпламаты, прадстаўнікі экспертнай і медыйнай супольнасці, журналісты з Азербайджана, Арменіі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Ізраіля, Італіі, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Манголіі, Польшчы, Расіі, Сербіі, ЗША, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Украіны, Францыі, Эстоніі, - удакладніў міністр. - Усяго ў складзе дэлегацыі больш за 250 чалавек, з іх амаль 100 замежных гасцей".

За гады існавання форум пашырыў межы як па актуальных тэматычных напрамках, так і па складзе ўдзельнікаў, стаўшы аўтарытэтнай дыялогавай і дыскусійнай пляцоўкай для абмену меркаваннямі, выпрацоўкі новых ідэй і канцэпцый прадстаўнікамі экспертнай і медыясупольнасці краін СНД, блізкага і далёкага замежжа.

Адна з галоўных дамінант мерапрыемства - абмеркаванне ролі СМІ ў развіцці міждзяржаўных адносін, умацаванні агульнагуманітарных каштоўнасцей, садзейнічанні ўзаемаразуменню паміж краінамі і народамі. Таму дэвіз форуму - "Партнёрства ў імя будучыні" - нязменны з году ў год.

У гэтым годзе медыяфорум адкрые пленарнае пасяджэнне ў турыстычным комплексе "Сядзіба Рынькаўка" (вёска Цюхінічы, Брэсцкі раён). Далей работа прадоўжыцца па секцыях. Тэмамі панэльных дыскусій выбраны "Медыяпрастора і інфармацыйная бяспека", "Уплыў сацыяльных сетак і блогасферы на фарміраванне грамадскага меркавання. Пашырэнне прысутнасці ў іх дзяржаўнага кантэнту", "Сучасныя трэнды інтэрнэт-журналістыкі і яе роля ў вырашэнні сацыяльна-палітычных праблем рэгіёнаў".

Традыцыйна ў другі дзень форуму, у гэтым годзе на базе Брэсцкага дзяржуніверсітэта, пройдзе Летняя школа журналістыкі па тэме "Сучасная журналістыка і сацыяльныя медыя". Вядучыя журналісты Беларусі і Расіі правядуць майстар-класы аб сучасных інфармацыйных тэхналогіях у тэлевытворчасці, ролі блогераў у пашырэнні кантэнту ў сучаснай медыяпрасторы, майстэрстве дыскусіі на сучасным тэлебачанні і інш. Таксама ў гэты дзень адбудзецца пасяджэнне круглага стала "Саюзная дзяржава: 20 гадоў у медыяпрасторы. Вынікі і перспектывы".

Завершыць праграму экскурсія па Брэсце "Ніхто не забыты, нішто не забыта", прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Удзельнікі і госці наведаюць буйнейшы на постсавецкай прасторы помнік мужнасці савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны - мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць - герой".

Арганізатарамі Беларускага міжнароднага медыяфоруму выступаюць Міністэрства інфармацыі, Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы пры падтрымцы Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, Міждзяржаўнага фонду па гуманітарным супрацоўніцтве дзяржаў - удзельніц СНД, МЗС Беларусі, Выканаўчага камітэта СНД, Беларускага саюза журналістаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Што важна ведаць пры наведванні аб'ектаў і фан-зон II Еўрапейскіх гульняў Правілы бяспечных паводзін пры наведванні аб'ектаў і фан-зон II Еўрапейскіх гульняў.