Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 кастрычніка 2022, 16:25

Прадстаўнік пасольства Польшчы ў РБ: мы ўдзячны беларусам за захаванне нашай гісторыі

12 кастрычніка, Горацкі раён /Кар. БЕЛТА/. Мы ўдзячны беларусам за захаванне нашай гісторыі. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся саветнік-пасланнік пасольства Польшчы ў Беларусі Цэзары Карпінскі ў час ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 79-й гадавіне бітвы пад населеным пунктам Леніна ў Горацкім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае гадавіне бітвы пад Ленінам, праходзіла сёння ў аграгарадку каля помніка савецкім воінам. Пасля ўскладання кветак удзельнікі мітынгу прайшлі на польскія могілкі, дзе аддалі даніну памяці загінулым тут у 1943 годзе польскім салдатам.

"Бітва пад Ленінам - гэта сімвал не толькі гістарычны, на яго трэба паглядзець і з сённяшняй перспектывы. Гэта добры прыклад ўзаемаразумення. І мы вельмі ўдзячны ўсім жыхарам, мясцовым уладам і грамадству за тое, што яны не забываюць магілы нашых землякоў і даглядаюць іх. І відаць, што ўсё знаходзіцца ў добрым стане, - адзначыў ён. - Сумесна ў нас было шмат праектаў. І мы спадзяёмся, што ўсё ж зможам рэалізаваць іх у будучым".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі