Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 лістапада 2021, 16:20

Прадстаўнік курдскай абшчыны: людзі ў захапленні ад візіту Прэзідэнта ў ТЛЦ

26 лістапада, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Бежанцы ў захапленні ад візіту Прэзідэнта Беларусі ў ТЛЦ на граніцы. Яны бачаць, што іх лёс не застаецца без увагі. Аб гэтым журналістам паведаміў прадстаўнік міжнароднай арганізацыі курдскай і езідскай абшчын Фаград Амаран, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка сёння наведаў цэнтр часовага размяшчэння бежанцаў у ТЛЦ каля пункта пропуску "Брузгі" і паразмаўляў з людзьмі, якія там знаходзяцца.

"Людзі ў захапленні. Яны ўжо неаднаразова падзякавалі за тое, што іх не ігнаруюць, бачаць, адчуваюць іх праблемы, дапамагаюць. Усё гэта робяць у Беларусі ў адрозненне ад Захаду, дзе правы чалавека не спяшаюцца выконваць", - адзначыў Фаград Амаран. Ён падкрэсліў, што бежанцы рады атрымаць дах над галавой, харчаванне, меддапамогу і чалавечае стаўленне. Але ўсе яны не хочуць затрымлівацца ў Беларусі.

"Людзі хочуць на Захад. У многіх там сям'і. І вельмі важна звяртаць увагу ў заходніх краінах на гэту сітуацыю. Курды і езіды пакінулі сваю радзіму не ад добрага жыцця. У Іраку сотні тысяч людзей па некалькі гадоў жывуць без даху над галавой, у палатках. А ў месцах, дзе жывуць езіды, дзейнічаюць некалькі груповак. Там проста небяспечна", - расказаў Фаград Амаран. З-за таго, што праблема не вырашаецца, людзі масава едуць на Захад у пошуках лепшага жыцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі