Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 снежня 2018, 09:29

Прадстаўнік Беларусі перамог у міжнародным конкурсе антыкарупцыйнай рэкламы

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераможцаў і прызёраў міжнароднага маладзёжнага конкурсу сацыяльнай рэкламы "Разам супраць карупцыі!" назвалі ў Маскве, паведамілі БЕЛТА ў аддзеле інфармацыі Генеральнай пракуратуры Беларусі.

На першым этапе дзяржавы-ўдзельніцы вызначылі пераможцаў і лаўрэатаў нацыянальных паўфіналаў у намінацыях "Лепшы відэаролік" і "Лепшы плакат". Лепшыя работы прайшлі ў фінал.

Па выніках галасавання міжнароднага журы конкурсу пераможцам у першай намінацыі стаў беларускі паўфіналіст Іван Шэўмер, інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай, культурна-масавай і сацыяльнай рабоце ААТ "Кандытарская фабрыка "Слодыч". Студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Настасся Шалыгіна ў намінацыі "Лепшы плакат" заняла другое месца.

Цырымонія ўзнагароджання фіналістаў прайшла ў Генеральнай пракуратуры Расіі і была прымеркавана да Міжнароднага дня барацьбы з карупцыяй.

Конкурс праводзіўся ў рамках дзейнасці Міжнароднага савета па процідзеянні карупцыі. Гэта буйнейшы міжнародны праект, які прыцягнуў увагу моладзі да адной з найбольш вострых сацыяльных праблем.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі