ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 ліпеня 2021
Мінск Малавоблачна +23°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 ліпеня 2021, 19:01

Прадоўжана работа прыёмнай камісіі БДУ

Фота bsu.by
Фота bsu.by

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У БДУ прынята рашэнне аб павелічэнні колькасці дзён работы прыёмнай камісіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ВНУ.

Акрамя заяўленага шасцідзённага рабочага тыдня прыём дакументаў ад выпускнікоў пройдзе таксама ў гэту нядзелю, 25 ліпеня, з 9.00 да 18.00. Такое рашэнне абумоўлена вялікім наплывам абітурыентаў, іх зваротамі і актыўнасцю ў асабістых электронных кабінетах. Таксама традыцыйна асноўная колькасць абітурыентаў падае дакументы ў час выхадных. Аб гэтым сведчыць шматгадовая практыка і магчымасць прыехаць у сталіцу выпускнікам з аддаленых рэгіёнаў Беларусі.

У прэс-службе нагадалі, усяго вядучая ВНУ краіны плануе прыняць 5091 студэнта. На дзённую бюджэтную форму план складае 2199 чалавек, на завочны бюджэт - 231. План прыёму на платную форму навучання на дзённую форму складае 1794 чалавекі, на завочную форму - 736, на завочную форму для атрымання другой вышэйшай адукацыі - 131.

Па стане на сённяшні дзень у БДУ для паступлення на бюджэт зарэгістраваны каля 800 абітурыентаў.

У гэтым годзе ў сувязі з правядзеннем рамонтных работ у галоўным корпусе ВНУ дакументы прымаюцца ў будынку юрыдычнага факультэта па адрасе: вул. Ленінградская, 8. Абітурыенты могуць скараціць час падачы дакументаў у БДУ, скарыстаўшыся рэсурсамі асабістага кабінета абітурыента. Гэта платформа дае магчымасць да падачы арыгіналаў дакументаў размясціць іх у электронным выглядзе, запоўніць анлайн-анкету і заяву, размясціць фота, адсканіраваныя атэстат або дыплом, сертыфікаты ЦТ, дакументы, якія пацвярджаюць права на льготы пры паступленні.

Падрабязная інфармацыя размешчана ў раздзеле "Прыёмная кампанія" на сайце "Абітурыент БДУ".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі