Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 жніўня 2024, 12:30

Прадаўжаюцца выставачныя выхадныя каля Кургана Славы. Якія рэгіёны пакажуць свае дасягненні 24 і 25 жніўня

Фота з архіва
Фота з архіва
20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мемарыяльны комплекс "Курган Славы" 24 і 25 жніўня запрашае на выставачныя выхадныя. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама.

Свае экспазіцыі прадставяць Дзяржынскі, Нясвіжскі, Салігорскі, Уздзенскі раёны і горад Жодзіна.

Наведвальнікаў чакаюць выступленні творчых калектываў, выстаўкі-продажы, майстар-класы, дэгустацыі і інтэрактыў ад прадпрыемстваў і ўстаноў.

У гэтым годзе выставачныя выхадныя прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама прысвечаны Году якасці. Выстаўка чакае наведвальнікаў з 11.00 да 16.00 (пры ўмове спрыяльнага надвор'я). Гэта апошнія выставачныя мерапрыемствы на мемарыяле ў бягучым годзе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі